Шэрнэборг

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Шэрнэборг сёньня

Шэрнэборг (па-дацку: Stjerneborg) — былая, пераважна, падземная абсэрваторыя Тыха Брагэ, пабудаваная ў 1584 годзе побач зь яго замкам-абсэрваторыяй Ураніборг на востраве Вен. Яшчэ ў 1581 годзе Брагэ вырашыў, што для правядзеньня яго дасьледваньняў аднаго Ураніборгу недастаткова. Новую абсэрваторыю ён назваў па-лацінску Stellaburgi, што як і Шэрнэборг перакладаецца як «Зоркавы замак». Да інструмэнтаў, якія знаходзіліся ў Шэрнэборгу, належылі між іншым, сэкстант, радыюсам 1,55 м і армілярная сфэра з кутом які можна было вылічыць з дакладнасьцю да хвіліны дугі. У 19501951 гадох былі праведзеныя раскопкі падземнай часткі абсэрваторыі і надбудаваны купаль.