Эвэртан Лівэрпул

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Сьцяг Ангельшчыны Эвэртан
Everton FC.png
Поўная назва Everton Football Club
Мянушкі Ірыскі
Заснаваны 1878
Горад Лівэрпул, Ангельшчына
Стадыён Гудысан Парк
Умяшчальнасьць: 40 157
Прэзыдэнт Біл Кэнрайт
Галоўны трэнэр Дэйвід Моес
Чэмпіянат Прэм’ер-Ліга
 · 2011—2012 7 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры

Эвэртан (па-ангельску: Everton Football Club) — ангельскі футбольны клюб з гораду Лівэрпул. Клюб выступае ў ангельскай Прэм’ер-лізе. У вышэйшай лізе краіны правёў найбольшую колькасьць сэзонаў. 9-разовы чэмпіён Ангельшчыны. Эвэртан гуляе ў вышэйшым дывізіёне з 1954 году й зьяўляецца адным з заснавальнікам Прэм’ер-лігі ў 1992 годзе. Клюб быў створаны ў 1878 годзе, стаўшы чальцом-заснавальнікам Футбольнай Лігі па футболе ў 1888 годзе. Сваёй першай перамоі клюб дасягнуў праз два сэзоны. Пасьля чатырох чэмпіёнскіх тытулаў і двух перамогаў у розыгрышу Кубка Ангельшчыны, «Эвэртан» выпрабаваў некаторае зацішша ў гады пасьля Другой сусьветнай вайны, зьведваючы два пэрыяды адраджэньня ў 1960-х гадох, калі клюб дамогся дву перамогаў у чэмпіянаце й адной у кубку. У сярэдзіне 1980-х клюб спадкаў апошні пэрыяд посьпеху, то бок «Эвэртан» двойчы перамог у чэмпіянаце, стаў уладальнікам Кубка Ангельшчыны й уладальнікам у 1985 свайго першага кантынэнтальнага трафэю — Кубка ўладальнікаў Кубкаў. Апошнім пераможаным трафэем клюба застаецца перамогу ў Кубку Ангельшчыны 1995 году.

Прыхільнікаў клюба называюць «эвэртаніянамі» (анг. Evertonians). «Эвэртан» мае вялікую колькасьць заўзятараў, рэгулярна прыцягваючы на стадыён у сярэднім па 36 тысячаў чалавек за гульню, што складае 95% ад агульнай ёмістасьці стадыёна[1]. «Эвэртан» мае прыкметнае суперніцтва з суседзямі «Лівэрпулам», матчы паміж абудвума клюбамі называюць Мэрсысайдзкім дэрбі. «Лівэрпул» быў сфармаваны ў 1892 годзе адрынутай групай, якая складалася з экс-прэзыдэнта «Эвэртана» й некалькіх гульцоў. Канфлікт паміж бакамі прывёў да сыходу «Эвэртана» з «Энфілда», цяперашняга стадыёна «Лівэрпула», які на той час зьяўляўся хатняй арэнай «Эвэртану».

Зьмест

Гісторыя[рэдагаваць]

Заснаваньне[рэдагаваць]

«Эвэртан» быў заснаваны ў 1878 годзе пры англіканскай царкве Сьвятога Дамінга ў раёне Лівэрпула Эвэртан[2]. Пачынаючы з 1876 году, прыхаджане царквы летам гулялі ў крыкет, але ў яго было немагчыма гуляць зімой, таму яны зьвярнулі свой ​​погляд на футбол. Першапачаткова клюб атрымаў назву «Сэнт-Дамінга» (анг. St. Domingo's Football Club), але неўзабаве стаў прыцягваць цікавасьць людзей якія жывуць ня толькі каля царквы, з-за чаго ў лістападзе 1879 году на сходзе ў гатэлі «Queen's Head» было прынята рашэньне аб перайменаваньні клюба ў «Эвэртан».

Свае першыя матчы «Эвэртан» гуляў на полі Стэнлі Парку, але калі колькасьць гледачоў, якія хадзілі на матчы клюба, стала імкліва расьці, клюб быў вымушаны пераехаць на новы стадыён, і ў 1882 годзе ім стаў «Праеры Роўд». Аднак празь нейкі час уладальнік поля, якому не падабалася, што ў дні матчаў заўзятары занадта шумяць, папрасіў каманду пакінуць яго, і прэзыдэнт клюба Джон Гоўлдынг за невялікую суму арандаваў вучастак зямлі на «Энфілд Роўд» у свайго сябра Джона Орэла. Першы свой матч на «Энфілдзе» клюб правёў 28 верасьня 1884 году супраць клюба «Эрлзтаўн» і атрымаў перамогу зь лікам 5:0.

Футбольная ліга[рэдагаваць]

«Эвэртан» у 1891 годзе

У 1888 годзе «Эвэртан» увайшоў у лік заснавальнікаў Футбольнай лігі. Першы сэзон склаўся для каманды ня вельмі ўдала й «Эвэртан» заняў толькі восьмае месца, але ўжо ў наступным годзе «Эвэртан» стаў другім, а яшчэ праз год, клюб упершыню ў сваёй гісторыі стаў чэмпіёнам Ангельшчыны.

Тым часам, Гоўлдынг, які да таго часу быў ужо уладальнікам стадыёна, стаў спрабаваць усё больш і больш нажывацца на «Эвэртане», падвысіўшы кошт арэнды клюбам стадыёна[3]. У выніку аднаго з сходаў футбольнага клюба было вырашана, што Гоўлдынг будзе звольнены, а «Эвэртан» пакіне «Энфілд» і перабярэцца на «Гудысан Парк». Гоўлдынг і Орэл жа, застаўшыся са стадыёнам, але бяз клюба, вырашылі стварыць новы клюб — «Лівэрпул». Апошні свой матч на «Энфілдзе» «Эвэртан» згуляў 18 красавіка 1892 году супраць «Болтана».

Пасьля пераезду на «Гудысан Парк» «Эвэртану» чатыры разы ўдалося дасягнуць фіналу Кубка Ангельшчыны да Першай сусьветнай вайны — у 1893, 1897, 1906 і 1907 гадох. Але скарыўся «Эвэртану» трафэй толькі аднойчы. 21 красавіка 1906 году «Эвэртан» здолеў перамагчы «Ньюкасл Юнайтэд» зь лікам 1:0. Астатнія тры фіналы былі прайграныя «Ўулвэргэмптану», «Астан Віле» й «Шэфілд Ўэнсдэй» адпаведна.

Другі тытул чэмпіёна краіны «Эвэртану» атрымалася перамагчы ў сэзоне 1914—1915 гадоў, які стаў апошнім перад Першай сусьветнай вайной.

Стадыён[рэдагаваць]

Гудысан Парк

Першапачаткова «Эвэртан» гуляў на полі Стэнлі Парку. Паступова колькасць гледачоў, якія прыходзілі на матчы клюба, расло. Да 1882 году іхны лік перавышаў 2 тысячаў чалавек, у выніку чаго «Эвэртан» пераехаў на «Праеры Роўд», аднак ужо праз год новым стадыёнам клюба стаў «Энфілд». На «Энфілдзе» «Эвэртан» гуляў да 1892 году, пакуль прэзыдэнт клюба й уладальнік стадыёна Джон Гоўлдынг ва ўласных інтарэсах не вырашыў павысіць арэндавы кошт поля. Неўзабаве пасьля гэтага «Эвэртан» пераехаў на новы стадыён «Міер Грын», які потым быў перайменаваны ў «Гудысан Парк». Джон Гоўлдынг жа стаў ініцыятарам узьнікненьня новага клюба — «Лівэрпул».

«Гудысан Парк» стаў першым стадыёнам ў Ангельшчыне, прызначаным толькі для футбола[4]. У 1966 годзе стадыён прыняў пяць матчаў чэмпіянату сьвету. Ні адзін іншы стадыён, за выключэньнем «Ўэмблі», не прымаў гэтак шмат гульняў чэмпіянату. Умяшчальнасьць «Гудысан Парку» складае 40 157 чалавек, а памеры поля — 112×78 мэтраў.

Дасягненьні[рэдагаваць]

Склад[рэдагаваць]

Па стане на 31 студзеня 2013 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Славаччыны Бр Ян Муха 1982
2 Сьцяг Ангельшчыны Аб Тоні Гібэрт 1981
3 Сьцяг Ангельшчыны Аб Лэйтан Бэйнз 1984
4 Сьцяг Ірляндыі ПА Дэрэн Гібсан 1987
5 Сьцяг Нідэрляндаў Аб Джон Гэйтынга 1983
6 Сьцяг Ангельшчыны Аб Філ Ягелка 1982
7 Сьцяг Харватыі Нап Нікіца Елавіч 1985
8 Сьцяг Коста Рыкі ПА Брыян Авіеда 1990
11 Сьцяг Бэльгіі Нап Кевін Міральляс 1987
14 Сьцяг Шатляндыі Нап Стывэн Нэйсьміт 1986
15 Сьцяг Францыі Аб Сыльвэн Дыстэн 1977
16 Сьцяг Нямеччыны ПА Томас Гітцльшпэргер 1982
18 Сьцяг Ангельшчыны Аб Філ Нэвіл (капітан) 1977
20 Сьцяг Ангельшчыны ПА Рос Барклі 1993
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
21 Сьцяг Ангельшчыны ПА Лявон Осман 1981
22 Сьцяг ПАР ПА Стывэн Піенаар 1982
23 Сьцяг Ірляндыі Аб Шэймус Колман 1988
24 Сьцяг ЗША Бр Тым Говард 1979
25 Сьцяг Бэльгіі ПА Маруан Фэлайні 1987
26 Сьцяг Ангельшчыны Аб Джон Стоўнз 1994
27 Сьцяг Грэцыі Нап Апосталяс Вэліёс 1992
28 Сьцяг Нігерыі Нап Віктор Анічэбэ 1988
30 Сьцяг Партугаліі ПА Франсышку Жуніёр 1992
31 Сьцяг Шатляндыі ПА Мэт’ю Кенэдзі 1994
34 Сьцяг Ірляндыі Аб Шэйн Дафі 1992
42 Сьцяг Ангельшчыны Аб Люк Гэрбат 1993
43 Сьцяг Ангельшчыны Нап Конар Макэлэні 1992

Вядомыя гульцы[рэдагаваць]

Рэкардсмэны[рэдагаваць]

Па колькасьці гульняў за «Эвэртан»:

Па колькасьці забітых мячоў за «Эвэртан»:

Крыніцы[рэдагаваць]

  1. ^ "ToffeeWeb — Seasonal Comparisons, 2005–06". Toffeeweb.
  2. ^ The Everton Story. 1878 - 1930. Афіцыйны сайт ФК «Эвэртан».
  3. ^ Everton History - Part I. ToffeeWeb.
  4. ^ History of Goodison Park. ToffeeWeb.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]

Commons-logo.svg  Эвэртан Лівэрпулсховішча мультымэдыйных матэрыялаў