Эвіян Тано Гаяр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Сьцяг Францыі Эвіян Тано Гаяр
Evian Thonon Gaillard.jpg
Поўная назва Evian Thonon Gaillard Football Club
Заснаваны 1924
Горад Гаяр, Францыя
Стадыён Парк дэ Спорт
Умяшчальнасьць: 15 600
Галоўны трэнэр Паблё Карэа
Чэмпіянат Ліга 1
 · 2011—2012 9 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Афіцыйны сайт

«Эвіян Тано Гаяр» (па-француску: Evian Thonon Gaillard Football Club) — францускі футбольны клюб, які месьціцца ў горадзе Гаяр, дэпартамэнту Верхняя Савоя, недалёка ад швайцарскай мяжы й горада Жэнэва. Клюб выступае ў Лізе 1, перамогшы ў розыгрышу другога дывізіёну францускага футбола ў сэзоне 2010—2011 гадоў, пасьля перамогі ў Нацыянальным чэмпіянаце ў сэзоне 2009—2010 гадоў.

«Эвіян» быў заснаваны ў 1924 годзе пад назвай «Гаяр», у выніку зьліцьця ў 2003 годзе «Гаяр» (19242003) і «Віле-ля-Гранд» стаў называцца «Футбол Круа-дэ-Савоя 74» (20032007). Гэткі назоў клюб насіў чатыры гады, пасьля чаго ў 2007 годзе быў перайменаваны ў «Алімпік Круа-дэ-Савоя 74». У 2009 годзе клюб пераехаў у Тано-ле-Бэн і 1 ліпеня 2009 года зноў зьмяніў сваю назву на «Эвіян».

«Эвіян» раней праводзіў свае хатнія матчы на ​​стадыёне «Стад Жазэф-Мунат» у родным горадзе, але пераехаў у «Парк дэ Спорт» ў найбліжэйшы Ансі, бо «Стад Жазэф-Мунат» не адпавядае стандартам Лігі 1. На сёньня плянуецца рэканструкцыя «Стад Жазэф-Мунат» альбо будаўніцтва новага стадыёна. Прэзыдэнтам «Эвіян» зьяўляецца Франк Рыбо, а сама каманда трэніруецца пад правадырствам Паблё Карэа.

Зьмест

Гісторыя [рэдагаваць]

«Футбол Круа-дэ-Савоя 74» быў створаны ў 2003 годзе ў выніку зьліцьця паміж «Гаяр» (заснаваны ў 1924 годзе) і «Віле-ля-Гранд». «Футбол Круа-дэ-Савоя 74» заняў 3-е месца ў аматарскім чэмпіянаце Францыі (Ліга 4) у групе Б сэзону 2003—2004 гадоў. Як правіла, толькі лепшы клюб у кожнай з 4 аматарскіх групаў пераходзіў у Нацыянальны чэмпіянат (Ліга 3), але першае й другое месца занялі дублюючыя каманды прафэсійных клубаў «Ліён» і «Мэц», такім чынам, «Футбол Круа-дэ-Савоя 74» выйшаў у Лігу 3. Першы сэзон Нацыянальнага чэмпіянату клюб правёў у барацьбе за выжываньне, заняўшы выніковае 14 з 20 месца. Толькі 2 пункты перавагі ад 17 месца выратавалі каманду ад вылету. Сэзон 2005—2006 гадоў быў меней пасьпяховым, «Футбол Круа-дэ-Савоя 74» заняў 18-е месца, саступіўшы толькі адзін пункт ратавальнаму 16 месцу, у выніку каманда вылецела ў Аматарскі чэмпіянат (Ліга 4)[1]. Сярэдняя наведвальнасьць стадыёна таксама зьнізілася з 933 да 716 заўзятараў.

У 2007 годзе клюб зьведаў яшчэ адно зьліцьцё, на гэты раз зь мясцовай камандай «Алімпік Тано-Шаблі». Назва клюба зьмянілася яшчэ раз, і з гэтага моманту клюб стаў болей пасьпяховым і вядомым як «Алімпік Круа-дэ-Савоя 74». Новы клюб пераехаў у суседні Тано-ле-Бэн, таму што іхны стадыён у Гаяры быў непрыдатнымі для выкарыстаньня ў Нацыянальным чэмпіянаце, змушаючы клюб пераехаць на «Стад Жазэф-Мунат», які мае 2700 месцаў, з магчымым пашырэньнем да 6000 месцаў, тады як на «Стад Гаяр» існуе толькі 2000 месцаў для гледачоў. У 2008 годзе клюб вярнуўся ў Нацыянальны чэмпіянат (Ліга 3), стаўшы чэмпіёнам ў сэзоне 2007—2008 гадоў у Групе Б аматарскага чэмпіянату (Ліга 4). Улетку 2009 году прэзыдэнт кампаніі Danone Франк Рыбо стаў ганаровым прэзыдэнтам футбольнага клюбу. Рыбо зноў зьмяніў назву каманды на «Эвіян» (франц. Évian Thonon Gaillard Football Club). Таксама, ён пачаў укладваць грошы ў моладзевую школу клюба, каб палепшыць ейную сыстэму й надаць папулярнасьці[2]. 16 красавіка 2010 года, клюб зьдзейсьніў подзьвіг у першым сэзоне з Франкам Рыбо выйшаўшы ўпершыню ў гісторыі ў Лігу 2.

Склад [рэдагаваць]

Па стане на 6 траўня 2013 года

Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Францыі Бр Яан Дзюран 1981
2 Сьцяг Ганы ПА Магамэд Рабію 1989
3 Сьцяг Бразыліі Аб Бэтан (ар. «Дынама К») 1983
4 Сьцяг Кот-д’Івуару ПА Эрык Т’е Бі 1990
5 Сьцяг Тунісу Аб Ігэб Мбаркі 1992
6 Сьцяг Буркіна-Фасо ПА Джакарыджа Канэ 1986
7 Сьцяг Каморскіх выспаў Нап Алі М’Мадзі 1990
8 Сьцяг Францыі Нап Сыднэй Гаву 1979
9 Сьцяг Францыі Нап Кевін Бэрыго 1988
10 Сьцяг Францыі Нап Эрвэ Бюнье 1981
12 Сьцяг Бразыліі Нап Дыёга Кампас (ар. Атлетыка ГГ) 1990
14 Сьцяг Францыі ПА Сэдрык Барбоса 1976
16 Сьцяг Францыі Бр Бэртран Ляк’е 1977
17 Сьцяг Францыі Аб Альдо Ангуля 1981
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
18 Сьцяг Даніі Аб Даніель Вас 1989
19 Сьцяг Францыі ПА Гіём Лякур 1980
20 Сьцяг Кот-д’Івуару Нап Янік Сагбо 1988
21 Сьцяг Дэмакратычнай Рэспублікі Конга Аб Сэдрык Мангангу 1989
22 Сьцяг Францыі Аб Сэдрык Камбо 1986
23 Сьцяг Сэрбіі ПА Мілаш Нінкавіч (ар. «Дынама К») 1984
24 Сьцяг Францыі ПА Аліўе Сарлен 1979
25 Сьцяг Ганы Аб Джонатан Мэнса 1990
26 Сьцяг Кот-д’Івуару Аб Брыс Джа Джэджэ 1990
27 Сьцяг Марока Нап Юсэф Аднан 1985
28 Сьцяг Швайцарыі Аб Фабрыс Эрэ 1979
29 Сьцяг Тунісу Нап Сабэр Хэліфа 1986
30 Сьцяг Даніі Бр Стэфан Андэрсэн 1981

Крыніцы [рэдагаваць]

  1. ^ RSSSF French Football 3rd Tier 2005/06
  2. ^ L’historique. Le site Officiel de l’Evian Thonon Gaillard Football Club]

Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]