Эган Бонды

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Эган Бонды
Egon Bondy
Род дзейнасьці пісьменьнік, паэт, філёзаф
Дата нараджэньня 20 студзеня 1930
Месца нараджэньня Сьцяг Чэхіі Прага
Дата сьмерці 9 красавіка 2007
Месца сьмерці Сьцяг Славаччыны Браціслава
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак пісьменьнік, паэт, перакладнік, філёзаф, пісьменьнік навуковай фантастыкі
Навуковая сфэра пісьменьнік
Псэўданімы Egon Bondy
Узнагароды

Эган Бонды (па-чэску: Egon Bondy, Zbyněk Fišer, 20 студзеня 1930, Прага — 9 красавіка 2007, Браціслава) — чэскі пісьменьнік і філёзаф, адзін з асноўных дзеячаў праскага андэграўнду.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бацька пісьменьніка быў генэралам чэскай арміі. Маці памерла, калі хлопчыку споўнілася 13 гадоў. Дзяцінства прайшло ў Празе. У 1947 годзе будучы пісьменьнік кінуў школу і пачаў весьці багемны лад жыцьця, ня маючы пастаяннага месца працы. Спрабаваў сябе ў жабраваньні і кантрабандзе, за што быў некалькі разоў затрыманы і арыштаваны.

З 1957 па 1961 ён вывучаў філязофію і псыхалёгію ў Карлавым унівэрсытэце ў Празе. З 1960-х Бонды — знакавая фігура Праскага андэграўнду, аўтар тэкстаў песьняў для культавага чэскага гурта The Plastic People of the Universe. Яго нонканфармісцкія погляды прывялі да канфлікту пісьменьніка з камуністычнымі ўладамі тагачаснай Чэхаславаччыны.

Бонды заўжды цікавіўся вучэньнем Карла Маркса і крытыкай як сучаснага капіталізму, так і таталітарнага сацыялізму. Яго філязофскія творы закраналі пытаньні анталёгіі і этыкі, але праз палітычны ўціск выходзілі толькі самвыдатам да самага 1989 году, у які паў камуністычны рэжым у Чэхаславаччыны.

Усяго Эгану Бонды належыць каля трыццаці кніг паэзіі, дваццаці раманаў, асноўная тэма якіх — грамадзтва ці чалавек падчас крызісу. Але сам Бонды найбольш цаніў свае філязофскія творы.

У 1993 годзе на знак пратэсту супраць падзелу Чэхаславаччыны разам са сваёй жонкай Юляй пісьменьнік пераехаў у славацкую Браціславу і прыняў славацкае грамадзянства. Ён выкладаў філязофію і гісторыю ў мясцовым унівэрсытэце імя Яна Амоса Каменскага. Вядомы як праціўнік спажывецтва, дома Бонды ня меў ані тэлефону, ані тэлевізару. У 2004 годзе выявілася, што ён супрацоўнічаў з камуністычнымі спэцслужбамі.

Цягам 30 гадоў Бонды пакутаваў на рак кішачніку. Але памёр ад апёкаў, калі заснуў з цыгарэтай, ад якой загарэлася яго піжама.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]