Эгейскае мора

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Месцазнаходжаньне Эгейскага мора

Эгейскае мора — частка Міжземнага мора, зьмешчаная паміж Балканскай паўвыспай, паўвыспай Малая Азія і выспам Крыт. На ПнУ пралівам Дарданелы злучаецца з Мармуровым морам, на Пд — некалькімі пралівамі зь Міжземным морам.

Плошча 191 тыс. км². Сярэдняя глыбіня 377 м, максымальная — 2529 м. Тэмпэратура вады летам 22—25 °C, зімой — 11—15 °C. Салёнасьць 37—39‰. Прылівы паўсуткавыя, 0,3—0,6 м. Берагі гарыстыя, моцна парэзаныя. Шмат астравоў (Паўночныя і Паўднёвыя Спарады, Кіклады, Крыт і інш.).

У раёне выспы Тасас — радовішча нафты. Буйныя порты і ВМБ: Салонікі, Элефсіс, Пірэй, Суда (усе — Грэцыя), Ізьмір (Турцыя).

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Эгейскае морасховішча мультымэдыйных матэрыялаў