Эгіль Скалягрымсан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Эгіль Скалягрымсан, выява з «Сагі пра Эгіля», 17 ст.

Эгіль Скалягрымсан (па-ісьляндзку: Egill Skallagrímsson — сын Лысага Грыма; каля 910, Боргарнэс (паводле паданьняў) — каля 990) — вялікі ісьляндзкі скальд, жыцьцё якога апісанае ў «Сазе пра Эгіля» (мяркуюць, што яна напісана каля 1220). Згодна з сагай, скальд, сын аднаго зь першапасяленцаў Ісьляндыі, бясстрашна змагаўся з каралямі Нарвэгіі Гаральдам і Эйрыкам, зьдзяйсняў ваярскія подзьвігі і быў верны сябрам, горача любіў сына. Адначасова ён быў агідны, сквапны, люты, сеяў раздор дзеля пацехі.