Эгіпет
| Эгіпет جمهورية مصر العربية |
|||||
|
|||||
| Дзяржаўны гімн «Bilady, Bilady, Bilady» |
|||||
| Афіцыйная мова | арабская | ||||
| Сталіца | Каір | ||||
| Найбуйнейшы горад | Каір | ||||
| Форма кіраваньня
Старшыня Вышэйшага савету ўзброеных сіл
Прэм’ер-міністар |
Вайсковая хунта Махамад Хусэйн Тантаві Эсам Шараф |
||||
| Плошча • агульная • адсотак вады |
30-е месца ў сьвеце 1 002 450 км² 0,632 |
||||
| Насельніцтва • агульнае (2011) • шчыльнасьць |
15-е месца ў сьвеце 80 085 862 76,3/км² |
||||
| СУП • агульны (2010) • на душу насельніцтва |
31 месца ў сьвеце $497,781 млрд $6354 |
||||
| Валюта | Эгіпецкі фунт (EGP) |
||||
| Часавы пас | EET (UTC+2) | ||||
| Незалежнасьць — ад Вялікабрытаніі |
28 лютага 1922 году |
||||
| Аўтамабільны знак | ET | ||||
| Дамэн верхняга ўзроўню | .eg | ||||
| Тэлефонны код | +20 | ||||
Эгіпет, Эґі́пет (па-арабску: مصر — Міср), Ара́бская Рэспу́бліка Эґі́пет (مهورية مصر العربية — Джамгурыя Міср аль-Арабія) — найбуйнейшая краіна Арабскага Ўсходу. Месьціцца на паўночным усходзе Афрыкі і часткова ў Азіі (Сынайская паўвыспа). Мяжуе з Ізраілем, тэрыторыяй Палестыны (сэктару Газу), Суданам і Лібіяй. Па тэрыторыі Эгіпту праходзіць Суэцкі канал — найкарацейшы марскі шлях зь Міжземнага мора ў Індыйскі акіян.
Зьмест |
[рэдагаваць] Гісторыя Старажытнага Эгіпту
[рэдагаваць] Крыніцы па гісторыі Старажытнага Эгіпту
Манэфон па даручэньні Аляксандра Македонскага напісаў гісторыю Эгіпту. Ён жа разьдзяліў яе на 3 часткі: Старажытнае, Сярэдняе й Новае царства. Таксама пісаў пра Эгіпет і Герадот: «Эгіпет дар Ніла». Зьяўленьнем навукі «эгіпталёгіі» мы абавязаны Напалеону Банапарту (Паход Напалеона ў Эгіпет у 1792 годзе). Адным з афіцэраў быў знойдзены Разецкі камень сьпісаны ерогліфамі й старажытнагрэцкай моваю. Гэта паспрыяла расшыфроўцы пісьмовасьці Шампальёнам у 1822 годзе). Было вылучана тры этапы разьвіцьця пісьмовасьці:
- ерагліфічная
- ератычная (хуткапіс)
- дэматычная
Пасьлядоўнікам стаўся О’Марыэт (стваральнік музэю ў Эгіпце). Пры паходзе таксама быў знойдзены Палермскі камень (быў сьпіс эгіпетскіх цароў, у тым ліку й сем цароў да першай эгіпецкай дынастыі). У 1922 годзе Картэр знаходзіць пахавальню Тутэнхамона.
[рэдагаваць] Пэрыядызацыя
- Дадынастычны — пач. IV—III тыс. г. да н. э.
- Раньнедынастычны — III тыс. г. да н. э. — 2800 г. да н. э.
- Старажытнае царства — 2800—2300 г. да н. э.
- Сярэдняе царства — 2100—1800 г. да н. э.
- Новае царста — 1600—1100 г. да н. э.
- Позьняе царства — 1000—332 г. да н. э.
- Эліныстычны пэрыяд — 320—30 г. да н. э.
- Рымскі — 30 г. да н. э. — 395 г.
[рэдагаваць] Агульная характарыстыка старажытнай Эгіпецкай цывілізацыі
Цывілізацыя ўзьнікае рана. Рачная цывілізацыя ў даліне ракі Ніл. У сувязі зь неабходнасьцю стварэньня ірыгацыйных сыстэмаў была вялікая патрэба ў арганізацыі. Гэта прывяло да зьяўленьня раньняй дзяржавы. Спачатку гэта былі номы. Цар номы (намарх) часта быў жрэц. Неабходнасьць стварэньня ірыгацыйнай сыстэмы, а таксама аб’яднанье даліны з дэльтаю патрабавала стварэньня адзінай цэнтралізаванай дзяржавы. Дэльта мела больш прагрэсіўны характар. Там развіваліся зносіны з цывілізацыямі Міжземнамор’я. Даліна разьвівала зносіны з Нубіей (Эгіпет атрымоўваў лес, золата, каштоўныя каменьні збольшага захопам). Пераходныя пэрыяды азначаюць распад дзяржавы. Уся гісторыя Эгіпту ў суадносінах з стварэньнем цэнтралізаванай дзяржавы й яе распаду.
[рэдагаваць] Дадынастычны пэрыяд
Дадынастычны пэрыяд (40 номаў) — вядзецца барацьба за яднаньне Верхняга й Ніжняга Эгіпту. Верхні яднаецца хутчэй. У 3000 годзе фараон Верхняга Эгіпту Нармен, стаўся аб’яднальнікам Эгіпту са сталіцаю ў Мэмфісе.
[рэдагаваць] Раньнедынастычны пэрыяд
Фараон Міна лічыцца заснавальнікам дынастыі. Будуюцца піраміды (мастабы).
[рэдагаваць] Старажытнае царства
Старажытнае царства — гэта гісторыя клясычнага Эгіпту. Аснова эканомікі-палацавая эканоміка. Тып улады — усходняя дыспатыя (неабмежаваная ўлада, сакралізацыя, апора на разгалінаваны бюракратычны апарат). Ланцуг улады: фараон — родавая знаць — чыноўнікі (служылая знаць) — сяляне, рамесьнікі — рабы (рабоў было мала, рабства мела патрыярхальны характар). Эпоха будаваньня пірамідаў (Хеопса, Хефрэна, Мікірына). Чыньнікі распада — вялікія затраты на будаваньне пірамідаў.
[рэдагаваць] Сярэдняе царства
Сярэдняе царства — гэта ўзнаўленьне цэнтралізаванай дзяржавы, адраджэньне эканомікі. Будуецца заўпакойны храм Ментухатэпа (Лябірынт). Заняпад дзяржавы зьвязаны з гексосамі. Але дзякуючы ім у Эгіпце зьявілася бронза й калясьніцы, коні.
[рэдагаваць] Новае царства
1600—1100 г. да н. э. — новая дзяржава, сталіца Фівы. Гэта першая імпэрыя.
Пасьля надыходу жалезнага веку Эгіпет хутка губляе свой уплыў і трапляе ў залежнасьць ад Асірыі VII ст. да н. э., затым (525 г. да н. э.) — ад Пэрсіі. У 332 г. да н. э. Эгіпет быў канчаткова захоплены Аляксандрам Македонскім.
[рэдагаваць] Палітыка
[рэдагаваць] Унутраная палітыка
У аснове ўнутранай палітыкі ўраду Эгіпту ляжыць курс на стварэньне шматпартыйнай дэмакратычнай сыстэмы і падтрыманьне стабільнасьці ў краіне. У сакавіку 2003 году парлямэнт Эгіпту падоўжыў на тры гады надзвычайнае становішча (уведзена ў 1981 годзе пасьля забойства прэзыдэнта Анвара Садата), разам з тым у краіне, асабліва апазыцыяй, актыўна абмяркоўваецца магчымасьць яго адмены.
Шматпартыйная сыстэма ў Эгіпту зацьвердзілася ў 1977 годзе. У цяперашні час у краіне легальна дзейнічаюць 17 палітычных партыяў, першым чынам кіруючая Нацыянальна-дэмакратычная партыя (НДП) (узьнікла ў 1978 годзе). Старшыня НДП — прэзыдэнт М. Х. Мубарак. 7 верасьня 2005 году ў Эгіпце прайшлі прэзыдэнцкія выбары, у выніку якіх М. Х. Мубарак быў абраны Главой дзяржавы на чарговы, ужо пяты, тэрмін (тэрмін прэзыдэнцкага мандата — 6 гадоў). На парлямэнцкіх выбарах, якія праходзілі ў тры туры (9 і 20 лістапада, 1 сьнежня 2005 году), пераканаўчую перамогу атрымала кіруючая Нацыянальна-дэмакратычная партыя, набраўшы каля 70% галасоў выбарнікаў.
[рэдагаваць] Вонкавая палітыка
Эгіпет зьяўляецца адным з асноўных рэгіянальных удзельнікаў дыпляматычных высілкаў, накіраваных на пераадоленьне крызыснага этапу блізкаўсходняга ўрэгуляваньня і аднаўленьне мірнага працэсу ў рэгіёне. У гэтым кантэксьце Эгіпет шчыльна ўзаемадзейнічае з ЗША, Расеяй і Эўразьвязам, падкрэсьлівае неабходнасьць актывізацыі адпаведных высілкаў усіх зацікаўленых бакоў, асабліва шчыльна і дынамічна працуе з Палестынай. Каір выступаў супраць ужываньня сілавых мэтадаў рашэньня ірацкай праблемы, быў ініцыятарам правядзеньня шэрагу міжарабскіх нарад па гэтым пытаньні.
Эгіпет — чалец Лігі арабскіх дзяржаў (штаб-кватэра якой находзіцца ў Каіры), Афрыканскага Хаўрусу, Арганізацыі Ісламская канфэрэнцыя (АІК) і Руху недалучэньня. З 1993 году Эгіпет мае статут «адмысловага госьця» ў рамках АБСЭ. У чэрвені 2001 году падпісаў ў Люксэмбургу дамову аб эканамічным партнэрстве з ЭЗ (уступіла ў сілу 1 чэрвеня 2004 году), удзельнічае ў дыялёгу НАТА побач з краінамі Паўднёвага Міжземнамор’я.
[рэдагаваць] Геаграфія
[рэдагаваць] Эканоміка
Эгіпет — адна з найбольш эканамічна разьвітых краін Блізкага Ўсходу і Афрыкі. Прырост СУП у 2005 годзе склаў 4,9% супраць 4,1% у 2004 годзе — да 96,2 млрд даляраў ЗША. Эканамічна актыўнае насельніцтва — 22,3 млн чалалавек. Узровень беспрацоўя, па афіцыйных дадзеных, складае 11,2% (10,7% у 2005 годзе).
У структуры СУП на вытворчыя галіны прыпадае 52% (у тым ліку сельская гаспадарка — 14%, здабываючая і пераапрацоўваючая прамысловасьці — 33%, будаўніцтва — 5%), сфэру фінансаў і паслугаў — 48% (у тым ліку турызм — 12%, сацыяльныя паслугі — 16%). Вага прыватнага сэктару ў ВУП складае каля 75%.
Эканоміка Эгіпту шмат у чым залежыць ад замежнай дапамогі, аб’ём якой склаў у 2005 годзе 3 млрд даляраў ЗША. Галоўны донар — ЗША (1,835 млрд даляраў ЗША). Назапашаны аб’ём прамых замежных інвэстыцыяў (бяз нафты) — 6,3 млрд даляраў ЗША, у нафтагазавы сэктар за пэрыяд з 1981—2005 гады — 16 млрд даляраў.
[рэдагаваць] Сельская гаспадарка
Плошча апрацоўваемых зямель — 4 млн га. Кліматычныя ўмовы дазваляюць зьбіраць па два ўраджаі на год. Прыдатныя для сельскагаспадарчай апрацоўкі землі не перавышаюць 4% тэрыторыі Эгіпту, амаль усе яны знаходзяцца ў прыватным валоданьні. Уласнай вытворчасьцю Эгіпет задавальняе ня больш 40% патрэбнасьцяў у харчаваньні.
[рэдагаваць] Прамысловасьць
Галоўнымі галінамі прамысловасьці зьяўляюцца нафтагазаздабыўная, перапрацоўчая, харчовая, тэкстыльная, мэталюргічная і некаторыя галіны машынабудаваньня.
Запасы нафты — каля 530 млн т., здабыча — 29 млн т. (32 млн т. у 2004 годзе). Экспарт 17 млн т. нафты і нафтапрадуктаў прынёс краіне ў 2005 годзе 5,3 млрд даляраў ЗША (у 2004 годзе — 4,2 млрд даляраў ЗША). Выведаныя запасы газу — 1,98 трлн м³ (15-е месца ў сьвеце), здабыча ў 2005 годзе — 37 млрд м³ (у 2004 годзе — 34 млрд м³).
Актыўна разьвіваецца турызм — у 2005 годзе Эгіпет, па афіцыйных дадзеных, наведала 8,6 млн замежных турыстаў (у 2004 годзе — 7 млн). Гэта прынесла скарбу Эгіпта 6,4 млрд даляраў ЗША (у 2004 годзе — 6 млрд). Гасьцінічны фонд — 155 тыс. нумароў.
[рэдагаваць] Фінансы
Эгіпет валодае разьвітой банкаўскай сыстэмай. У краіне функцыянуюць 43 банкі. У 2005 годзе дазволена адчыненьне прамых аддзяленьняў замежных банкаў з статутным капіталам ня менш за 50 млн даляраў ЗША. Забясьпечаная ўнутраная канвэртавальнасьць эгіпецкага фунту, у лютым 2003 году абвешчаны яго вольны курс у дачыненьні даляра ЗША. Абменны курс у 2005 годзе — каля 5,75 фунтаў за даляр. Узровень інфляцыі ў 2005 годзе склаў 10,2%. Дэфіцыт дзяржбюджэту — 10,2 млрд даляраў (4,7 млрд даляраў — 2004 год). Золатавалютныя рэзэрвы — 22 млрд даляраў ЗША (у 2004 годзе — 15 млрд.). Асноўныя крыніцы паступленьня валюты ў 2005 годзе: прыбыткі ад турызму — 6,4 млрд даляраў, экспарт вуглевадароднай сыравіны — 5,3 млрд даляраў, паступленьні ад Суэцкага каналу — 3,5 млрд даляраў, грашовыя пераводы эгіпцянаў якія працуюць за мяжой — 3 млрд даляраў.
Аб’ём зьнешнегандлёвага абарачэньня ў 2005 годзе дасягнуў 38 млрд даляраў, экспарт — 13,8 млрд, імпарт — 24,2 млрд, дэфіцыт — 10,4 млрд. Пакрыцьцё імпарту экспартам — 57%. Асноўныя зьнешнегандлёвыя партнэры — ЗША, Нямеччына, Францыя, Італія. У 1995 годзе парлямэнт Эгіпту ратыфікаваў чалецтва Эгіпту ў СГА.
У дакладзе ААН па праблемах «чалавечага разьвіцьця» за 2004 год Эгіпет па зводным паказчыку «ўзроўню і якасьці жыцьця» застаўся на 120 месцы сярод 177 абсьледаваных дзяржаў, апынуўшыся ў пераліку «крытычных краін» з пункта гледжаньня маёмаснага расслаеньня грамадзтва.
[рэдагаваць] Дэмаграфія
Насельніцтва — 77,5 млн чалавек. Зь іх 3 — 3,5 млн чал. стала працуюць за мяжой. Тэмпы прыросту насельніцтва — да 2,5% у год. Этнічны склад аднастайны — 98% насельніцтва — арабы (зь іх 90% — мусульмане-суніты), каля 10% — хрысьціяне, пераважна копты (нашчадкі карэнных жыхароў краіны — старажытных эгіпцян). Шчыльнасьць у населеных раёнах — 1,5 — 2 тыс. чал. на 1 км². Сталіца — Каір (каля 18 млн чал.). Тэрыторыя — звыш 1 млн км² (у тым ліку Сынай — 130 тыс. км²). Фактычна заселена і засвоена 5,9% тэрыторыі, астатняе — пустэльня.
[рэдагаваць] Рэлігія
[рэдагаваць] Культура
Нацыянальнае сьвята: 23 ліпеня — Дзень Рэвалюцыі (1952 году).
[рэдагаваць] Спорт
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Эгіпет — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Краіны Афрыкі | |
|---|---|
|
Буркіна-Фасо · Бэнін · Гамбія · Гана · Гвінэя · Гвінэя-Бісаў · Каба-Вэрдэ · Кот д’Івуар · Лібэрыя · Малі · Маўрытанія · Нігер · Нігерыя · Сьера-Леонэ · Сэнэгал · Тога
|
|
| Залежныя |
Брытанская тэрыторыя ў Індыйскім акіяне (Вялікабрытанія) · Канарскі архіпэляг (Гішпанія) · Мадэйра (Партугалія) · Маёта (Францыя) · Мэлілья (Гішпанія) · Рэюньён (Францыя) · Сьв. Гэлена² (Вялікабрытанія) · Сакотра (Емэн) · Сэўта (Гішпанія)
|
| Непрызнаныя | |
| 1 Часткова ў Азіі ² Уключаючы залежныя востраў Ушэсьця і Трыстан да Кунья | |
| Арганізацыя па бясьпецы й супрацы ў Эўропе | |
|---|---|
| Чальцы |
Азэрбайджан · Альбанія · Андора · Армэнія · Аўстрыя · Баўгарыя · Беларусь · Босьнія і Герцагавіна · Бэльгія · Ватыкан · Вугоршчына · Вялікабрытанія · Гішпанія · Грузія · Грэцыя · Данія · Злучаныя Штаты Амэрыкі · Ірляндыя · Ісьляндыя · Італія · Казахстан · Канада · Кіпр · Кыргыстан · Латвія · Летува · Ліхтэнштайн · Люксэмбург · Македонія · Малдова · Мальта · Манака · Нарвэгія · Нідэрлянды · Нямеччына · Партугалія · Польшча · Расея · Румынія · Сан-Марына · Славаччына · Славенія · Сэрбія · Таджыкістан · Туркмэністан · Турэччына · Узбэкістан · Украіна · Фінляндыя · Францыя · Харватыя · Чарнагорыя · Чэхія · Швайцарыя · Швэцыя · Эстонія
|
| Партнэры |
Альжыр · Аўганістан · Ізраіль · Манголія · Марока · Паўднёвая Карэя · Тайлянд · Эгіпет · Японія · Ярданія
|