Эдвардас Гудавічус

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Эдвардас Гудавічус (па-летувіску: Edvardas Gudavičius; нар. 6 верасьня 1929, Коўна) — летувіскі гісторык. Доктар гістарычных навук (1989), прафэсар (1991). Ляўрэат Нацыянальнай навуковай прэміі Летувы (1995) і Летувіскай нацыянальнай прэміі культуры ды мастацтваў (1998), узнагароджаны двума дзяржаўнымі летувіскімі ардэнамі (1999, 2003).

Скончыў Ковенскі політэхнічны інстытут (1953), гістарычны факультэт Віленскага ўнівэрсытэту (1968). З 1974 году працуе ў Інстытуце гісторыі Летувы. Аўтар трох манаграфіяў і шматлікіх артыкулаў.

Погляды і дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прытрымліваецца старой (XIX ст.) вэрсіі пра летувіскае заваяваньне беларускіх зямель. Паводле згаданай канцэпцыі маскавіты вызвалілі беларусаў з-пад летувіскага прыгнёту.[1]

У сваёй апошняй кнізе «Гісторыя Летувы» (больш за 700 старонак, наклад 5000 асобнікаў), выдадзенай у Маскве пры падтрымцы летувіскай амбасады і расейскіх фундатараў, не прызнае існаваньне беларусаў як народу хоць бы ў XVI ст., называючы іх адарванымі ад Масковіі русінамі.[1]

Вядомае інтэрвію Гудавічуса датычна беларусаў і сучаснай беларускай гістарыяграфіі[2]:

« Это люди без национального самосознания, мыслящие в первую очередь бытовыми категориями. Естественно, это результат бесконечной нищеты. <...> Так как у нас [заўв. — летувісаў] было государство, то остается лишь сказать, что там было очень замечательно. А белорусам остается лишь отнять это государство у других. Так они и присваивают нашу историю. »

—«Tai yra elgetų politika». Svečiuose — istorikas Edvardas Gudavičius // Dienovidis. 1995 04 21. Nr. 16, p. 2, 4.

Крытыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Беларускі гісторык Аляксандар Краўцэвіч паказвае на тое, што ў кнігах Гудавічуса прысутнічае мноства падтасовак і маніпуляцыяў фактамі, а свае гістарычных падагульненьні летувіскі гісторык робіць на колішніх уласных асабістых меркаваньняў, якія зь цягам часу пачынае падаваць як ужо даведзеныя факты.[1]

У сваіх кнігах Гудавічус імкнецца ігнараваць беларускую гістарыяграфію, гэтак у летувіскай вэрсіі кнігі «Гісторыя Летувы» няма спасылак на працы беларускіх гісторыкаў. Яны зьявіліся толькі ў расейскім выданьні з патрабаваньня маскоўскіх выдаўцоў і навуковых рэдактараў.[1]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]