Эдўард Нортан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Эдвард Нортан»)
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Эдвард Нортан
Edward Norton
Ed Norton Shankbone Metropolitan Opera 2009.jpg
Эдвард Нортан на Gen Art Film Festival
Імя пры нараджэньні Edward Harrison Norton
Дата нараджэньня 18 жніўня 1969
Месца нараджэньня Сьцяг ЗША Бостан, Масачусэтс, ЗША
Грамадзянства Сьцяг ЗША ЗША
Прафэсія актор
рэжысэр
прадусар
сцэнарыст
апэратар
Кар’ера 1996—цяпер
Узнагароды «Залаты Глёбус» (1997)
IMDb ID 0001570
Сайт Edward Norton.org

Эдвард Нортан (па-ангельску: Edward Norton; нарадзіўся 18 жніўня 1969) — амэрыканскі актор, рэжысэр, прадусар, сцэнарыст ды апэратар, двойчы быў намінаваны на прэмію «Оскар».

Сям'я[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Яго маці Робін, настаўніца ангельскай мовы, памерла ад пухліны мозгу ў 1997 годзе. Яго бацька — Эдвард-старэйшы, былы фэдэральны выканаўца ў адміністрацыі Картэра, зараз працуе ў арганізацыі па ахове гістарычных каштоўнасьцяў. Яго дзед — забудоўшчык Джэймс Роўз (сканаў у 1996 годзе), вядомы сваім фундушам у будаўніцтва горада Калюмбія, штат Мэрылэнд і дапамогай у забудове ўнутранай гавані Балтымора і Бостанскага кірмашу Кўінсі. Яго сястра, Молі Нортан, вучылася ў Ўнівэрсытэце Вашынгтона і Лі.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нортан нарадзіўся ў Бостане, штат Масачусэтс, але вырас у горадзе Калюмбія, штат Мэрылэнд.

У пяць гадоў Эдвард зацікавіўся тэатрам, неўзабаве пачаў займацца ў Арэстэйнаўскай Калюмбійскай школе тэатральнага мастацтва і ў восем гадоў дэбютаваў на сцэне ў мясцовай пастаноўцы.

Нортан скончыў вышэйшую школу Ўайлд Лэйк у 1985 годзе, затым Ельскі ўнівэрсытэт у 1991 годзе са ступеньню бакалаўра па гісторыі. У Елі Нортон па-ранейшаму займаўся тэатрам. Ён наведваў мноства факультэтаў, хоць драматычны ніколі ня быў для яго профільным. Актор Рон Лівінгстан быў яго сакурсьнікам і такім жа самадзейным акторам. Эдвард таксама вывучаў японскую мову і наведваў папулярную школу ангельскай мовы NOVA Group. Адразу пасьля атрыманьня дыплёма, ён адправіўся ў Японію, дзе працаваў у кампаніі свайго дзеда Enterprise Foundation. І толькі празь некалькі гадоў, у 1994 годзе, вярнуўшыся ў Нью-Ёрк, Эдвард вырашыў адмовіцца ад звыклай працы і цалкам прысьвяціць сябе акторскай кар'еры.

Падпрацоўваючы афіцыянтам, Нортан граў на некалькіх тэатральных сцэнах Нью-Ёрка, і ў выніку быў прыняты ў кампанію New York Signature Theater Company, чальцом рады дырэктараў якой ён зьяўляецца ў цяперашні час.

Дэбютам у кіно для Нортана стаў фільм «Першабытны страх» (1996), дзе ён згуляў маладога зьняволенага сацыяпата. За гэтую ролю ён атрымаў прэмію Залаты глёбус і быў намінаваны на прэмію Оскар, як лепшы актор другога пляну. У далейшым яго ня раз намінавалі, у тым ліку і на лепшую мужчынскую ролю за гульню ў фільме аб нэанацыстах «Амэрыканская гісторыя Ікс» і за ўдзел у экранізацыі рамана Чака Паланіка «Байцоўскі клюб».

Апошні час ён гуляў самога сябе ў экспэрымэнтальным камэдыйным тэлесэрыяле «Стэла». Гэтак жа набыў ухвалу крытыкаў за ролю пракажанага караля ў фільме «Царства Нябеснае». У 2000 годзе ён дэбютаваў як рэжысэр, зьняўшы камэдыю «Захоўваючы веру». Сваёй гульнёй у фільме «Ілюзіяніст» 2006 году ён ізноў заслужыў станоўчыя водгукі крытыкаў.

У яго былі блізкія адносіны з акторкамі Сальмай Хаек, Дру Бэрымар і Кортні Лаў, зь якой ён гастраляваў як сэсійны гітарыст у яе групе Hole.

Фільмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Актор[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Год На беларускай На мове арыгіналу Роля
2009 Сіроцкі Бруклін (анансаваны) Motherless Brooklyn Ліанэл Эзрог
2008 Неверагодны Халк (анансаваны) The Incredible Hulk Брюс Бэнэр/Халк
Гонар і слава (анансаваны) Pride And Glory Рэй Цірні
2006 Размалёваны вэлюм The Painted Veil Ўолтэр Фэйн
Ілюзіяніст The Illusionist Айзэнхайм
2005 Гэта здарылася ў даліне Down in the Valley Харлан
Царства нябеснае Kingdom of Heaven Балдуін IV
2003 Італьянскі крадзеж (у расейскім кінапракакаце Ограбление по-итальянски) The Italian Job Стыў Фрэдзелі
2002 25-ая гадзіна 25th Hour Монці Броган
Чырвоны цмок Red Dragon Ўіл Грэхэм
Фрыда Frida Нэльсан Ракфэлер
Забіць Смучы Death to Smoochy Шэлдан Мопс/Насарог Смучы
2001 Лік (у расейскім кінапракаце Медвежатник) The Score Джэк Тэлер
2000 Захоўваючы веру Keeping the Faith айцец Браян Фінн
1999 Байцоўскі клюб Fight Club Апавядальнік
1998 Амэрыканская гісторыя Ікс American History X Дэрэк Віньярд
Шулера Rounders Лестар «Чарвяк» Мёрфі
1996 Усе гавораць, што я кахаю цябе Everyone Says I Love You Холдэн Спэнс
Народ супраць Лары Флінта The People vs. Larry Flynt Алан Айзэкман
Першабытны страх Primal Fear Ааран Стэмплер

Прадусар[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Год На беларускай На мове арыгіналу
2009 Сіроцкі Бруклін (анансаваны) Motherless Brooklyn
2006 Размалёваны вэлюм The Painted Veil
2005 Гэта здарылася ў даліне Down in the Valley
2004 Брудная праца Dirty work
2002 25-ая гадзіна 25th Hour
2000 Захоўваючы веру Keeping the Faith

Рэжысэр[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Год На беларускай На мове арыгіналу
2009 Сіроцкі Бруклін (анансаваны) Motherless Brooklyn
2000 Захоўваючы веру Keeping the Faith

Сцэнарыст[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Год На беларускай На мове арыгіналу
2009 Сіроцкі Бруклін (анансаваны) Motherless Brooklyn
2008 Неверагодны Халк (анансаваны) The Incredible Hulk

Апэратар[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Год На беларускай На мове арыгіналу
2003 Экспэдыцыя па вялікіх рэках Юньняня (ТБ) The Yunnan Great Rivers Expedition (TV)

Ганарары[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Эдўард Нортансховішча мультымэдыйных матэрыялаў