Эдвард Ян Ромэр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Партрэт пэндзля Эдварда Матэуша Ромэра

Эдвард Ян Ромэр (14 траўня 1806-15 траўня 1878) — грамадзкі дзяяч, літаратар, перакладчык і мастак. З шляхецкага роду Ромэраў. Бацька Альфрэда Ізідара Ромэра.

Вучыўся ў Віленскім унівэрсытэце (18231828), жывапісу — у Я.Рустэма. У час паўстаньня 1830—1831 сябар Віленскага цэнтральнага паўстанцкага камітэту. У 1833 арыштаваны й асуджаны на пажыцьцёвую ссылку ў г. Волагда, аднак праз год атрымаў дазвол вярнуцца на радзіму. У 1834 усталяваў сувязь зь Літоўскім камітэтам (Вільня), падтрымліваў адносіны з эмігранцкім лягерам польскага «караля дэ-факта» А. Ю. Чартарыскага. У ліпені 1838 зноў арыштаваны па справе Ш. Канарскага, асуджаны да сьмяротнага пакараньня, замененага новай ссылкай у Волагду (да 1852). Пасьля вяртаньня ў Вільню быў пад наглядам паліцыі. Быў сябрам Музэю старажытнасьцяў і Віленскае археалягічнае камісіі (ад 1855), дырэктарам 2-га аддзелу Таварыства дабрачыннасьці (ад 1855), сябар шэрагу іншых таварыстваў. У час паўстаньня 1863—1864 пад хатнім арыштам. Пазьней працаваў у Таварыстве дабрачыннасьці, сябар праўленьня Зямельнага банку. Аўтар эпіграмаў на знакамітых сучасьнікаў, перакладаў, партрэтаў сына Альфрэда Ізідара і іншых сяброў сваёй сям’і.

Commons-logo.svg  Эдвард Ян Ромэрсховішча мультымэдыйных матэрыялаў