Эдгар Аляхновіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Аляхновіч.
Эдгар Аляхновіч
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 17 траўня 1987(1987-05-17)[1][2][3] (36 гадоў)
Рост 183 см
Вага 71 кг[4]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Дынама Берасьце
Нумар 23
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2007—2009 Дынама Берасьце 54 (4)
2010—2016 БАТЭ 130 (7)
2017—2018 Шахцёр Салігорск 26 (3)
2018 Тарпэда-БелАЗ 28 (1)
2019—2020 Дынама Менск 38 (0)
2021—4 Дынама Берасьце 69 (2)
Зборныя
2013—2014 Беларусь 15 (1)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
14 красавіка 2024.

Эдгар Аляхновіч (нарадзіўся 17 траўня 1987 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца берасьцейскага «Дынама». У 2013—2014 гадах правёў 15 матчаў у складзе нацыянальнай зборнай Беларусі, у якіх забіў 1 гол.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выхаванец берасьцейскага СДЮШАР-5, па заканчэньні якой, аднак, Эдгара адмовіліся браць у дубль мясцовага «Дынама». Таму ён паступіў у ВНУ на праграміста. Але празь некаторы час ўсё ж такі далучыўся да дублю берасьцейскае каманды. У 2007 годзе дэбютаваў у асноўнай камандзе, а на наступны год быў ужо трывалым гульцом асноўнага складу «Дынама». У сьнежні 2009 году стаў гульцом барысаўскага БАТЭ. У складзе БАТЭ пачаў выступаць на пазыцыі апорнага паўабаронцы, але нярэдка далучаўся да нападаў сваёй каманды, забіў даволі шмат галоў стрэламі здалёк.

У сэзоне 2013 году Эдгар, які да таго гуляў выключна паўабаронцу, пачаў выкарыстоўвацца на пазыцыі правага абаронцы. У выніку амаль увесь сэзон правёў на гэтай пазыцыі, толькі зрэдку выступаючы ў апорнай зоне. У ліпені 2013 году падоўжыў кантракт з БАТЭ да 2016 году[5]. У сэзоне 2014 году, па вяртаньні ў каманду Анры Хагуша, страціў месца правага абаронцы. У пачатку сэзону звычайна толькі выходзіў на замену, але ўлетку пачаў зьяўляцца ў пачатковым складзе ў апорнай зоне. Зь верасня, аднак, зноў пачаў толькі быць гульцом ратацыі. У канцы сэзону 2014 году вярнуўся на пазыцыю правага абаронцы. У сэзоне 2015 году страціў месца ў асноўным складзе ды пачаў зьяўляцца на полі эпізадычна. У студзені 2016 году падоўжыў кантракт з барысаўчанамі[6]. У чэмпіянаце 2016 году правёў усяго 5 матчаў за асноўную каманду, пасьля чаго быў пераведзены ў дубль.

У студзені 2017 году перайшоў да складу салігорскага «Шахцёра»[7]. У складзе салігарчанаў замацаваўся ў якасьці асноўнага апорнага паўабаронцы. У студзені 2018 году зьявілася інфармацыя, што Аляхновіч можа пакінуць «Шахцёр», пазьней футбаліст ня трапіў на замежны збор каманды[8]. У лютым 2018 году на правах арэнды стаў гульцом жодзінскага «Тарпэда-БелАЗ»[9], дзе быў футбалістам першай адзінаццатцы. У сьнежні 2018 году вярнуўся з арэнды ў «Шахцёр»[10], але неўзабаве пакінуў салігорскі клюб па заканчэньні кантракта[11].

У студзені 2019 году быў аб’яўлены гульцом менскага «Дынама»[12]. У сэзоне 2019 году шмат прапусьціў праз траўмы. Пазьней вярнуўся на гульнявую пляцоўку і быў трывалым гульцом асноўнага складу, а таксама капітанам каманды. У сьнежні 2020 году па заканчэньні кантракта пакінуў «Дынама»[13]. З студзеня 2021 году трэнаваўся зь берасьцейскага «Дынама» і ў лютым склаў з клюбам дамову[14]. Замацаваўся ў пачатковым складзе каманды і стаў ейным капітанам. У лютым 2022 году падоўжыў пагадненьне з клюбам[15]. У сьнежні 2022 году падпісаў новы кантракт з «Дынама» да канца 2024 году[16].

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

21 сакавіка 2013 году дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць зборнай Ярданіі.

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

БАТЭ
«Шахцёр»

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
БАТЭ 2015 Найвышэйшая ліга 10 0
2016 Найвышэйшая ліга 5 0
Шахцёр Салігорск 2017 Найвышэйшая ліга 26 3
Тарпэда-БелАЗ 2018 Найвышэйшая ліга 28 1

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Edgar Olekhnovich // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Edhar Alyakhnovich // FBref.com (мн.)
  3. ^ а б в Edgar Olekhnovich // As (гішп.)Madrid: Grupo Prisa, 1967. — ISSN 1888-6671
  4. ^ а б https://www.pressball.by/footballstat/edgar_olekhnovich/
  5. ^ Футбол. Эдгар Олехнович продлил контракт с БАТЭ до 2016 года
  6. ^ БАТЭ продлил контракт с Олехновичем
  7. ^ БАТЭ объявил о переходе Олехновича в "Шахтер"
  8. ^ Януш и Олехнович не полетели на сбор «Шахтера» на Кипре
  9. ^ "Торпедо-БелАЗ" арендовало у "Шахтера" Олехновича
  10. ^ Карпович, Салугин, Олехнович и Плотников покинули "Торпедо-БелАЗ"
  11. ^ "Шахтер" расстался с Лаптевым, Шимуновичем, Янушкевичем и еще четырьмя футболистами
  12. ^ Олехнович подписал контракт с минским "Динамо"
  13. ^ Пятеро футболистов покинули минское "Динамо"
  14. ^ Эдгар Олехнович стал игроком брестского "Динамо"
  15. ^ Олехнович продлил контракт с брестским "Динамо"
  16. ^ Олехнович остается в брестском "Динамо" (рас.). football.by (2022-12-30). Праверана 2022-12-30 г. Архіўная копія ад 30 сьнежня 2022 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]