Эдмон Аман Жан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Эдмон Аман Жан
Edmond Aman-Jean autoportrait.jpg
Аўтапартрэт
Імя пры нараджэньні: Эдмон Франсуа Аман-Жан
Нарадзіўся: 13 студзеня 1858
Шэўры-Касіньі
Памёр: 23 студзеня 1936
Парыж
Грамадзянства: Францыя
Плынь: сымбалізм

Эдмон Франсуа Аман-Жан (па-француску: Edmond Aman-Jean; 13 студзеня 1858 — 23 студзеня 1936) — францускі мастак эпохі «Fin de siècle».

Жыцьцё і творчасьць [рэдагаваць]

Аман-Жан быў адным найвыбітнейшых францускіх сымбалістаў. У 1880 годзе ён паступае на вучобу ў парыскую Школу вытанчаных мастацтваў, у клясу Лемана, дзе знаёміцца ​​і завязвае сяброўскія адносіны з Сёра. Пазьней працуе над вялікім насьценным палатном «Сьвяшчэнны гай». У 1885 годзе мастак зьдзяйсьняе падарожжа ў Рым.

Аман-Жан спачатку стварае свае палотны на гістарычную і алегарычных тэматыку (напрыклад, «Жанна д’Арк»). Пасьля быў вядомы галоўным чынам сваімі дэкаратыўнымі, поўнымі фантазіі, карцінамі («Вэнэцыя»). Знакамітыя таксама яго жаночыя партрэты, якія адрозьніваюцца сэнтымэнтальнай вытанчанасьцю рысаў.

Мастак быў сябрам такіх вядомым францускіх сымбалістаў, як Малармэ і Пэлядан. Браў удзел у салёнах Ружа + Крыж, быў аўтарам плякату да Салёну 1893 году. У 1925 годзе засноўвае, сумесна з Радэнам, Салён Т'юільры.

Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]

Commons-logo.svg  Эдмон Аман Жансховішча мультымэдыйных матэрыялаў