Эдмунд Гусэрль
Эдмунд Гусэрль (па-нямецку: Edmund Husserl; 8 красавіка 1859, Просьніц(па-чэску: Prostějov [proscɛjof], бывш. па-нямецку: Proßnitz)), Аўстрыйская імпэрыя — 28 красавіка 1938, Фрайбург, Нямеччына) — нямецкі філёзаф. Прафэсар у Гале, Гётынгене, Фрайбургу.
Заснавальнік фэнамэналёгіі. Паводле Гусэрля, філязофія ня мае дачыненьня ні да навакольнага сьвету, ні да навук, што яе вывучаюць; ейны прадмет ёсьць толькі зьявы (фэномэны) сьвядомасьці, якія разглядаюцца як адзіныя й непасрэдна дадзеныя. Лічыў асабістыя перажываньні суб'екта, ягонае ўспрыманьне й інтуіцыю асноўным крытэрыем ісьціны. Вылучыў ідэю «жыцьцёвага сьвету» як першаснага сацыяльна-культурнага вопыту. Сьцьвярджаў, што з дапамогай рэканструкцыі «жыцьцёвага сьвету» мінулых культураў можна вытлумачыць зьмест і глыбінную сутнасьць пісьмовых помнікаў розных гістарычных эпох. Погляды Гусэрля паўплывалі на станаўленьне й разьвіцьцё філязофскай антрапалёгіі, экзыстэнцыялізму, іншых філязофскіх кірункаў.
Аўтар працы «Лягічныя дасьледаваньні» (Т. 1-2; 1900—1901) і іншых.
Літаратура [рэдагаваць]
- Беларуская энцыклапедыя. Т. 5. — Мн., 1997. — С. 543.
- Великие мыслители Запада. — М., 1998. — С. 608.
- Гусерль Эдмунд // Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік / Уклад. Э. Дубянецкі. — Мн.: БелЭн, 2003. ISBN 985-11-0277-6