Эдмунд Русецкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Русецкі.
Эдмунд Русецкі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 11 жніўня 1893(1893-08-11)
Памёр: 4 сакавіка 1938(1938-03-04) (44 гады)

Э́дмунд Сыгізму́ндавіч Русе́цкі (11 жніўня 1893 — 4 сакавіка 1938) — дзяржаўны дзеяч БССР.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў вёсцы Жданы Менскага павету Менскай губэрні. З 1919 году ў Чырвонай Арміі, у 1921—1929 гадах у Наркамземе БССР, у 1924—1927 гадах намесьнік наркома земляробства БССР. У 1930—1935 гадах вучыўся ў ВНУ. У 1936—1937 гадах начальнік Беларускай канторы па якасьці торфу. Арыштаваны 16 жніўня 1937 году органамі НКУС БССР. Пастановай «двойкі» 15 лютага 1938 году прысуджаны да вышэйшай меры пакараньня. Расстраляны 4 сакавіка 1938 году ў Менску. Рэабілітаваны Вайсковым трыбуналам Беларускай вайсковай акругі 14 лістапада 1957 году.