Эдмунд Спэнсэр
Э́дмунд Спэ́нсэр (англ. Edmund Spenser; к. 1552 — 13 студзеня 1599, Лёндан) — ангельскі паэт, сучасьнік Шэксьпіра.
Дакладная дата нараджэньня невядомая. Сын суконшчыка. Атрымаў адукацыю ў Кэмбрыджы. Некаторы час працаваў сакратаром у розных вяльможаў. У 1579—1580 Спэнсэр служыў у ангельскім войску і ва ўзнагароду ў 1587 г. атрымаў ірляндзкі маёнтак, які дазволіў яму заняцца літаратурнай дзейнасьцю. Вядомыя творы: «Каралева фей» (1596, незавершаная алегорыя хрысьціянскіх дабрадзейнасьцяў), элегія «Дафнаіда» (1590), збор вершаў «Скаргі» (1591), паэмы «Праталяміён» (1596) і «Чатыры гімна» (1596). Стваральнік так званай спэнсэравае страфы, дзевяцірадкоўя, якім пазьней пісалі Байран, Шэлі і Кітс. Ірляндзкае паўстаньне 1598 года вымусіла яго пакінуць маёнтак і перабрацца ў Лёндан, дзе ён і памёр.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]
Эдмунд Спэнсэр — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
