Эдуард ван Бэйнум

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Эдуард ван Бэйнум (Eduard van Beinum) (3 верасьня 1900 - 13 красавіка 1959) - нідэрляндзкі дырыгент. Вядомы як папулярызатар музыкі Антона Брукнэра.

Быў дырыжорам-самавукам. Ад 1927 да 1931 кіраваў аркестрам Харлемскага акрестравага таварыства. У 1931 годзе заняў пазыцыю другога дырыжора Каралеўскага аркестру Канцэртгебаў (асыстэнта Вілема Мэнгельбэрга). Ад 1938 году ўжо падзяляў пасаду галоўнага дырыжора з Мэнгельбэргам. У 1945-м, па заканчэньні Другой сусьветнай вайны, ван Бэйнум стаўся аднаасобным галоўным дырыжорам Каралеўскага аркестру Канцэртгебаў (тады як Мэнгельбэргу было забаронена займацца дырыжорскай дзейнасьцю ў Нідэрляндах празь ягонае супрацоўніцтва з акупацыйным рэжымам). Наступнікам ван Бэйнума ад 1959 году быў Бэрнард Хайтынк.

У 1947-1949 гадох ван Бэйнум быў таксама галоўным дырыжорам Лёнданскага філярманічнага аркестру. У 1956 быў галоўным дырыжорам Лёс-Анжелескага філярманічнага аркестру.

Памёр ад вострага сардэчнага прыступу падчас рэпетыцыі на сцэне Канцэртгебаў, працуючы над 1-й Сымфоніяй Брамса.

У цяперашні час існуе Фундацыя імя Эдуарда ван Бэйнума (Eduard van Beinum Stichting), якая падтрымлівае маладых таленавітых артыстаў.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Біяграфія й дыскаграфія (па-ангельску)