Эдынсан Кавані
| Эдынсан Кавані | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 14 лютага 1987 (26 гадоў) Сальта, Уругвай |
|
| Рост | 184 см | |
| Вага | 74 кг | |
| Пазыцыя | нападнік | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Напалі | |
| Нумар | 7 | |
| Моладзевыя клюбы | ||
| 2000—2006 | Данубіё | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2000—2003 2003—2006 2006 2006—2008 2008— |
Данубіё Палерма → Напалі (арэнда) Напалі |
25 (9) 109 (34) 35 (26) 36 (24) |
| Нацыянальная зборная | ||
| 2008— | Уругвай | 40 (11) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
||
Э́дынсан Рабэ́рта Кава́ні Го́мэс (па-гішпанску: Edinson Roberto Cavani Gómez; 14 лютага 1987, Сальта, Уругвай) — уругвайскі футбаліст, нападнік італьянскага клюба «Напалі» й нацыянальнай зборнай Уругваю.
Зьмест |
Кар’ера [рэдагаваць]
Раньнія гады [рэдагаваць]
Кавані нарадзіўся ва ўругвайскім горадзе Сальта. Там жа ён, усьлед за бацькам і старэйшым братам Вальтэрам пачаў футбольныя выступы. Яго хутка заўважылі клюбы са сталіцы, але малады гулец не сьпяшаўся зь пераходам. У 12 гадоў Эдынсан пераехаў у Монтэвідэо, дзе яго ўзялі ў моладзевую каманду клюба «Данубіё». У асноўнай камандзе ён дэбютаваў у 2006 годзе й перамог з клюбам Апэртуру чэмпіянату Уругваю.
«Палерма» [рэдагаваць]
29 студзеня 2007 года прэзыдэнт «Палерма» Маўрыцыё Дзампарыні абвесьціў аб падпісаньні шматабяцальнага ўругвайскага гульца. У «Палерма» Кавані дэбютаваў 11 сакавіка 2007 года ў хатнім матчы супраць «Фіярэнтыны», выйшаўшы на замену на 55-ай хвіліне пятнаццаць, празь пятнаццаць хвілінаў адзначыўся першы голым ў лізе[1].
У лютым 2010 году Кавані выказаў жаданьне пакінуць «Палерма» й перайсьці ў «Ювэнтус» або «Чэлсі»[2]. Нягледзячы на гэта, у сакавіку 2010 году Кавані працягнуў дамову з «Палерма» да 2014 году з штогадовай заробнай платай ў 1 млн эўра[3].
«Напалі» [рэдагаваць]
17 чэрвеня 2010 года прэзыдэнт «Напалі» Аўрэліё Дэ Ляўрэнтыс абвесьціў аб пераходзе Кавані ў шэрагі нэапалітанcкага клюба[4]. Гулец узяты ў гадавую арэнду ў «Палерма» за 5 млн эўра з наступным выкупам кантракту за 12 млн[5]. Асабісты кантракт уругвайскага нападніка падпісаны да 2015 года з штогадовым заробкам у 1,35 млн эўра без уліку розных бонусаў.
Міжнародная кар’ера [рэдагаваць]
6 лютага 2008 года ён адгуляў свой першы матч за дарослую зборную Уругваю супраць зборнай Калюмбіі й адразу ж забіў свой першы гол.
Дасягненьні [рэдагаваць]
Клюбныя [рэдагаваць]
- Чэмпіён Уругваю: 2006 (апэртура)
- Уладальнік Кубка Італіі: 2012
Міжнародныя [рэдагаваць]
- Уладальнік Кубка Амэрыкі: 2011
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Лампочка Эдинсона. sports.ru
- ^ Кавани хочет играть, как Руни, и ждёт предложения от «Юве». championat.ru
- ^ Кавани будет зарабатывать в «Палермо» € 1 млн в год. championat.ru
- ^ De Laurentiis: «Cavani è del Napoli». tuttonapoli.net
- ^ «Наполи» заплатил за Кавани € 17 млн. championat.ru
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Эдынсан Кавані — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйны сайт
- Кавані на Twitter
|
|
||
|---|---|---|
|
1 Мусьлера (бр) · 2 Люгана · 3 Гадын · 4 Фусыле · 5 Гаргана · 6 Віктарына · 7 Кавані · 8 Эгурэн · 9 Суарэс · 10 Фарлян · 11 А. Пэрэйра · 12 Кастыльлё (бр) · 13 Абрэў · 14 Лядэйра · 15 Пэрэс · 16 М. Пэрэйра · 17 Арэвалё Рыяс · 18 І. Гансалес · 19 Скоцьці · 20 А. Фэрнандэс · 21 С. Фэрнандэс · 22 Касэрэс · 23 Сыльва (бр) · Трэнэр Табарэс |
||
|
|
||
|---|---|---|
|
1 Мусьлера (бр) · 2 Люгана · 3 Гадын · 4 Каатэс · 5 Гаргана · 6 Віктарына · 7 Радрыгес · 8 Эгурэн · 9 Суарэс · 10 Фарлян · 11 А. Пэрэйра · 12 Кастыльлё (бр) · 13 Абрэў · 14 Лядэйра · 15 Пэрэс · 16 М. Пэрэйра · 17 Арэвалё Рыяс · 18 Эрнандэс · 19 Скоцьці · 20 Гансалес · 21 Кавані · 22 Касэрэс · 23 Сыльва (бр) · Трэнэр Табарэс |
||
| Гэта — накід артыкула пра футбаліста. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |