Эдэн Азар
| Эдэн Азар | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 7 студзеня 1991 (22 гады) Ля-Люв’ер, Бэльгія |
|
| Рост | 172 см | |
| Вага | 72 кг | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Чэлсі | |
| Нумар | 17 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2008—2012 2012— |
Ліль Чэлсі |
147 (36) 0 (0) |
| Нацыянальная зборная | ||
| 2008— | Бэльгія | 28 (2) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
||
Эдэн Азар (па-француску: Eden Hazard; 7 студзеня 1991, Ля-Люв’ер, Бэльгія) — бэльгійскі футбаліст, паўабаронца ангельскага клюба «Чэлсі» й нацыянальнай зборнай Бэльгіі. Вельмі добра разьвіты тэхнічна.
Зьмест |
Кар’ера[рэдагаваць]
«Ліль»[рэдагаваць]
У 2005 годзе Эдэн папоўніў моладзевы склад «Лілю», у сэзоне 2007—2008 гадоў згуляў за яго свае першыя 4 матчы на дарослым узроўні. З наступнага сэзону замацаваўся ў асноўным складзе каманды, стаў лепшым маладым гульцом чэмпіянату. У сэзоне 2009—2010 гадоў ізноў быў прызнаны лепшым маладым гульцом, а таксама ўвайшоў у сымбалічную зборную паводле вынікаў сэзону. У сэзоне 2010—2011 гадоў разам са сваёй камандай стаў чэмпіёнам Францыі, забіўшы 7 мячоў і зарабіўшы 9 асыстэнсцкіх балаў, а таксама быў прызнаны лепшым гульцом Францыі сэзону, зноўку апынуўшыся у сымбалічнай зборнай чэмпіянату. Яшчэ ў канцы 2010 году ім сталі цікавіцца вядучыя клюбы розных краінаў, у траўні ж чуткі аб ягоным пераходзе сталі ўсё часьцей зьяўляцца ў прэсе.
28 траўня 2012 года у сваім «твітэры» абвесьціў аб пераходзе «да пераможцам Лігі чэмпіёнаў». Як, меркавалася, гэта быў лёнданскі «Чэлсі»[1].
«Чэлсі»[рэдагаваць]
4 чэрвеня 2012 года 21-гадовы гулец зборнай Бэльгіі ўзгадніў умовы асабістага кантракту з «Чэлсі» й прайшоў мэдычнае абсьледаваньне. Азар далучыўся да клюба ў ліпені, калі ўсе гульцы вярнуліся да перадсэзонных трэніровак[2].
Міжнародная кар’ера[рэдагаваць]
19 лістапада 2008 года ва ўзросьце 17 гадоў дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Бэльгіі, выйшаўшы на замену ў матчы супраць зборнай Люксэмбургу. 7 кастрычніка 2011 года забіў свой першы мяч за зборную, паразіўшы браму зборнай Казахстану ў адборачным матчы да чэмпіянату Эўропы 2012 году, куды зборная Бэльгіі ў выніку прабіцца ня здолела.
Дасягненьні[рэдагаваць]
- Чэмпіён Францыі: 2011
- Уладальнік Кубка Францыі: 2011
Крыніцы[рэдагаваць]
- ^ Азар: перехожу к победителям Лиги чемпионов. championat.com
- ^ Трансфер в Челси. chelsea-fc.ru
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]
Эдэн Азар — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйным сайт
- Прафайл на афіцыйным сайце «Ліль»
- Прафайл на афіцыйным сайце «Чэлсі» Лёндан
- Статыстыка на сайце LFP
|
|
|---|
|
1 Чэх · 2 Іванавіч · 3 Э. Коўл · 4 Давід Луіс · 6 Рамэў · 7 Рамірэс · 8 Лэмпард · 9 Торэс · 10 Мата · 11 Оскар · 12 Мікел · 12 Мойзэс · 15 Малюда · 17 Азар · 19 Фэрэйра · 21 Марын · 22 Тэрнбул · 23 Старыдж · 24 Кэгіл · 26 Тэры · 27 Асьпілікуэта · 34 Бэртранд · 35 Піязон · 40 Іларыю · Трэнэр: Ды Матэо |
| Гэта — накід артыкула пра футбаліста. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |