Эдўард Джон Эйр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Эдвард Джон Эйр

Эдўард Джон Эйр (па-ангельску: Edward John Eyre; 5 жніўня 1815 — 30 лістапада 1901) — ангельскі дасьледнік Аўстраліі, губэрнатар Ямайкі.

Нарадзіўся 5 жніўня 1815 году ў мястэчку Ўіпснэйд (Бэдфардшыр), аднак неўзабаве яго бацькі пераехалі ў Хорнсі (Ёркшыр), дзе Эдўард Джон Эйр быў ахрышчаны.

У 1833 годзе перасяліліся ў Аўстралію і заняліся гадоўляй авечкамі, якая, зрэшты, яму хутка надакучыла, і ён прысьвяціў сябе вывучэньню прыроднага сьвету краіны і паходамі углыб кантынэнту.

У 1839 годзе Эйр зьдзейсьніў сваё першае вялікае падарожжа. Пачаўшы шлях з Адэлаіды, ён падняўся па беразе заліва Спэнсэр да паўночнага яго ўскрайку і паглыбіўся ўнутр кантынэнту, дзе адкрыў горны хрыбет Фліндэрс і Торэнс. Далей ён яшчэ трохі прайшоў на поўнач і павярнуў на паўднёвы ўсход да ракі Мурэй, па якім прайшоў да вусьця.

У 1840 годзе Эйр распачаў новае вандраваньне, задачай якога было правядзеньне разьведкі шляху да Пэрту на заходнім узьбярэжжы кантынэнту. У часе падарожжа ён выявіў, што возера Торэнс, за год да таго, вельмі шматводнае, практычна цалкам высахла. Прайшоўшы на поўнач яшчэ далей за папярэдні раз, Эйр знайшоў яшчэ адно возера, пасьля названае яго імем.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Эдўард Джон Эйрсховішча мультымэдыйных матэрыялаў