Эдўард (возера)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Возера
Эдўард
Панарама возера Эдўард
Спадарожнікавы фотаздымак возера Эдвард
Краіны Уганда, Конга
Плошча 2325 км²
Плошча вадазбору 12096 км²
Максымальная глыбіня 112 м
Найбольшая даўжыня 77 км
Найбольшая шырыня 40 км
Вышыня над узроўнем мора 912 м
Аб’ём вады 39,5 км³

Эдўард — возера ў Цэнтральнай Афрыцы, на мяжы паміж Угандай і Дэмакратычнай Рэспублікай Конга, у некалькіх кілямэтрах на поўдзень ад экватара. Самае маленькае зь Вялікіх азёр Афрыкі. Названа ў гонар Эдўарда VII, старэйшага сына каралевы Вікторыі, у гонар якой, у сваю чаргу, названа іншае вялікае возера Афрыкі — Вікторыя. Назву возеру даў Генры Морган Стэнлі, які наведаў возера ў 1888 годзе. Пазьней возера было пераназвана ў Ідзі-Амін ў гонар дыктатара Уганды Ідзі Аміна, аднак сёньня возера зноў носіць сваё былое імя.

З возера выцякае рака Сэмлікі. Commons-logo.svg  Эдўард (возера)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў