Эдўін Габл

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Эдўін Габл
Edwin Hubble
Edwin-hubble.jpg
Нарадзіўся 20 лістапада 1889
Маршфілд, Мізуры, ЗША
Памёр 28 сьнежня 1953
Сан-Марына, Каліфорнія, ЗША
Навуковая сфэра астраномія
Месца працы Ерская абсэрваторыя, Маўнт-Ўілсанская абсэрваторыя
Вядомы як аўтар Закону Габла
Узнагароды і прэміі Мэдаль Кэтрын Брус, стыпэндыя Родса

Эдўін Паўэл Габл (па-ангельску: Edwin Powell Hubble, 20 лістапада 1889, Маршфілд, Мізуры, ЗША28 сьнежня 1953, Сан-Марына, Каліфорнія, ЗША) — амэрыканскі астраном. У 19141917 гадах працаваў у Еркскай абсэрваторыі, з 1919 году — у абсэрваторыі Маўнт-Ўілсан. Чалец Нацыянальнай акадэміі навук у Вашынгтоне з 1927 году.

Грунтоўна зьмяніў разуменьне Сусьвету, пацьвердзіўшы існаваньне іншых галяктык, а ня толькі нашай. Таксама разглядаў ідэю аб тым, што велічыня эфэкту Доплера, у дадзеным выпадку званым «чырвонае зрушэньне», назіранага ў сьветлавым спэктары выдаленых галяктык, узрастае прапарцыйна адлегласьці да той ці іншай галяктыкі ад Зямлі. Гэтая прапарцыйная залежнасьць стала вядомая як Закон Габла, на два гады раней гэта ж адкрыцьцё зрабіў бэльгійскі навуковец Жорж Лемэтр. Інтэрпрэтацыя чырвонага зрушэньня як доплераўскага эфэкту была раней прапанаваная амэрыканскім астраномам Вэста Слайфэрам, чыімі дадзенымі карыстаўся Эдўін Габл. Аднак Эдўін Габл ўсё ж сумняваўся ў інтэрпрэтацыі гэтых дадзеных, што прывяло да стварэньня тэорыі мэтрычнага пашырэньня прасторы (анг. Metric expansion of space), якое складаецца ў амаль аднастайным і ізатропным пашырэньні касьмічнай прасторы ў маштабах усяго Сусьвету.

Асноўныя працы Эдўіна Габла прысьвечаны вывучэньню галяктык. У 1922 годзе ён прапанаваў падпадзяліць назіраныя туманнасьці на галяктыкі й газа-пылавыя туманнасьці. У 19241926 гадох выявіў на фатаздымках некаторых бліжэйшых галяктыкаў зоркі, зь якіх яны складаюцца, чым даказаў, што яны ўяўляюць сабой зорныя сыстэмы, як то наш Млечны Шлях. У 1929 годзе выявіў залежнасьць паміж чырвоным зрушэньнем галяктык і адлегласьцю да іх. У 1935 годзе адкрыў астэроід №1373, названы ім «Цынцынаці» (1373 Цынцынаці).

У гонар Габла названы астэроід №2069, адкрыты ў 1955 годзе (2069 Габл), а таксама знакаміты касьмічны тэлескоп «Габл», выведзены на арбіту ў 1990 годзе.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Эдўін Габл нарадзіўся ў сям’і страхавога кіраўніка Джона Паўэла Габла й Вірджыніі Ліі Джэймз, у горадзе Маршфілд, штат Мізуры. У 1900 годзе яны пераехалі ў горад Ўітан, штат Іліной. У раньнія гады, Эдўін Габл быў больш вядомы сваімі атлетычнымі заслугамі, чым інтэлектуальнымі, хоць і атрымліваў цалкам добрыя ацэнкі па ўсіх прадметах у школе, за выключэньнем бадай што граматыцы. Ён сем разоў займаў першае месца й адзін раз трэцяе (у 1906 годзе) у школьных спаборніцтвах сярод старэйшых клясаў па лёгкай атлетыцы. У тым жа годзе ён усталяваў рэкорд па скачках у вышыню сярод старшаклясьнікаў штату Іліной. Іншым ягоным захапленьнем была рыбная лоўля нахлыстам, а таксама аматарскі бокс.

Эдўін Габл вучыўся ў Чыкагаўскім унівэрсытэце, дзе сканцэнтраваўся на матэматыцы, астраноміі, філязофіі, што дало яму ступень бакаляўра ў 1910 годзе. Ён таксама быў чальцом студэнцкага аб’яднаньня пад назвай Капа Сыгма (анг. Kappa Sigma Fraternity), і ў 1948 годзе быў названы «чалавекам года» Капы Сыгмы. Тры гады ён правучыўся ў Каралеўскім каледжы (анг. The Queen's College)—- адным са складовых каледжаў пры Оксфардзкім унівэрсытэце ў Ангельшчыне, куды быў прыняты пасьля атрыманьня ступені бакаляўра й стаўшы адным зь першых уладальнікаў стыпендыі Родса Оксфардзкага ўнівэрсытэта. У каледжы Эдўін першапачаткова вывучаў юрыспрудэнцыю замест навукі (якую ён паабяцаў вывучаць свайму памерламу бацьку), а затым дадаў вывучэньне літаратуры й гішпанскай мовы, што дало яму магчымасьць атрымаць акадэмічную ступень магістра. Некаторыя ягоныя набытыя брытанскія манеры й стыль адзеньня засталіся зь ім на ўсё жыцьцё, якія часам раздражнялі амэрыканскіх калегаў.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Эдўін Габлсховішча мультымэдыйных матэрыялаў