Эжэн Ёнэско
| Эжэн Ёнэско | |
| Eugène Ionesco | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Імя пры нараджэньні | Eugen Ionescu |
| Нарадзіўся | 26 лістапада 1909 Слаціне, Румынія |
| Памёр | 28 сакавіка 1994 Парыж, Францыя |
| Грамадзянства | |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Род дзейнасьці | драматург, празаік |
| Напрамак | тэатар абсурду, дадаізм |
| Жанр | п'еса, раман, аповед, навэла, эсэ |
| Дэбют | Лысая сьпявачка, 1950 |
| Значныя творы | Насарогі |
| Прэміі | Эўрапейская літаратурная прэмія (1970), Ерусалімская прэмія (1973) |
| Афіцыйны сайт | |
Эжэн Ёнэско (па-францускі Eugène Ionesco) (26 лістапада 1909 — 28 сакавіка 1994) — францускі драматург, адзін зь вядучых прадстаўнікоў нелягічнай, трагікамічнай драмы, якая атрымала назву «тэатар абсурду».
Зьмест |
Біяграфія [рэдагаваць]
Нарадзіўся Ёнэско 26 лістапада 1909 году ў Слаціне, Румынія). Бацькі немаўляткам перавезьлі яго ў Парыж, і першай яго мовай стала француская. Да адзінаццацігадовага ўзросту маленькі Эжэн жыў у францускай вёсцы Ля Шапэль-Антэнэз. Сельскае жыцьцё было шчасьлівым часам для яго, менавіта ўспаміны дзяцінства ўвасобіліся ў творчасьці сталага Ёнэско.
У 1920 годзе Эжэн пераехаў у Парыж, але пражыў там ня больш за два гады. Ва ўзросьце трынаццаці гадоў Ёнэско вяртаецца ў Румынію й да дваццаці шасьці гадоў падзеі яго жыцьця працякалі ў Бухарэсце. Уплыў францускай і румынскай культуры на сьветапогляд будучага пісьменьніка й драматурга было супярэчлівым, дваістым.
Паступіўшы ў Бухарэсцкі ўнівэрсытэт, Эжэн вывучаў француская мову й літаратуру. Для сябе ў гэтым ён бачыў адмысловую карысьць. На працягу некалькі гадоў пасьля пераезду ў Румынію француская мова стала забывацца. Разумець яго правільна й размаўляць на ёй Ёнэско мог, а вось здольнасьць да пісьмовай творчасьці паступова страцілася. Гэта акалічнасьць падпіхнула яго да стараннага паўтору й замацаваньню ведаў. З 1929 году Эжэн сам заняўся выкладаньнем францускага. У гэты пэрыяд пачало зараджацца яго літаратурнае майстэрства.
Ва ўзросьце дваццаці гадоў Ёнэско вяртаецца ў Парыж, у гэты раз з намерам пражыць там доўга. У 1938 годзе ён абараніў філязофскую доктарскую дысэртацыю ў Сарбоне, распавёўшы ў ёй «Пра матывы страху й сьмерці ў францускай паэзіі пасьля Бадлера».
Яшчэ ў часы вучобы ва ўнівэрсытэце Бухарэсту Эжэн сутыкнуўся з праявай нацыяналістычных і прафашысцкіх настрояў, якія панавалі ў моладзевым грамадзтве. Сваёй творчасьцю Ёнэско імкнецца паказаць непрыманьне гэтай «моднай» тэндэнцыі. Малады пісьменьнік ненавідзеў любую праяву таталітарызму й ідэалягічны ціск на людзей. Гэту ідэю ён увасобіў у п'есе «Насарогі», якая затым стала адной з самых папулярных у яго творчасьці.
У 1970 годзеу Эжэн Ёнэско стаў чальцом францускай Акадэміі Навук. На рахунку Эжэна ўжо было тады мноства п'ес, а таксама аповедаў, эсэ й біяграфічных успамінаў: «Фатаграфія палкоўніка» (1962), «Драбкі з дзёньніка» (1967), «Мінулае сапраўднае, сапраўднае мінулае» (1968) і шматлікія іншыя. У 1974 году Ёнэско стварыў знакаміты раман «Пустэльнік».
Памёр Ёнэско ў Парыжы 28 сакавіка 1994 году пасьля цяжкай і пакутлівай хваробы.
Творчасьць [рэдагаваць]
Сытуацыі, характары й дыялёгі яго п'ес вынікаюць хутчэй выявамі й асацыяцыямі сну, чым паўсядзённай рэальнасьці. Мова ж з дапамогай пацешных парадоксаў, клішэ, прымавак і іншых славесных гульняў вызваляецца ад звыклых значэньняў і асацыяцый. Сюррэалізм п'ес Ёнэско вядзе сваё паходжаньне ад цыркавога блазнаваньня, фільмаў Ч.Чапліна, Б.Кітана, братоў Маркс, антычнага й сярэднявечнага фарсу. Тыповы прыём – нагрувашчваньне прадметаў, якія пагражаюць паглынуць актораў; рэчы знаходзяць жыцьцё, а людзі ператвараюцца ў неадушаўлёныя прадметы.
У «трагедыі мовы» «Лысая сьпявачка» (La cantatrice chauve, 1950), першай п'есе Ёнэско, малюецца сьвет, які сышоў з розуму, «крах рэальнасьці». Ёнэско напісаў таксама раман «Пустэльнік» (La solitaire, 1974) і некалькі сэрый дзіцячых кніг.
Творы [рэдагаваць]
- 1950 «Лысая сьпявачка» (La cantatrice chauve)
- 1951 «Урок» (La leon)
- 1952 «Крэслы» (Les chaises)
- 1953 «Новы жыхар» (Le nouveau locataire)
- 1957 «Будучыня ў яйках» (L'Avenir est dans les eufs)
- 1959 «Забойца па пакліканьні» (Tueur sans gages)
- 1959 «Насарогі» (Rhinocros)
- 1962 «Паветраны пешаход» (Le piton de l'air)
- 1962 «Кароль памірае» (Le roi se meurt)
- 1962 «Нататкі й абвяржэньні»
- 1964 «Смага й голад» (La soif et la faim)
- 1973 «Макбэт» (Macbett)
- 1973 «Гэты страшэнны бардэль»
- 1974 «Пустэльнік» (La solitaire)
- 1975 «Чалавек з валізкамі»
- 1980 «Вандраваньне сярод мерцьвякоў» (Le voyage chez les morts)
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Сайт, прысьвечаны Ёнэско(рас.)
|
|||||