Эйгерды (род)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Эйгерды
Герб Эйгерды
герб «Абданк» зьменены
Краіна паходжаньня: Вялікае Княства Літоўскае
Першы з роду: Эйгерд

Э́йґерды, Эйґірды — шляхецкі род у Вялікім Княстве Літоўскім гербу Абданк зьменены (праз цэнтар Абданку праходзіў меч).

Прозьвішча[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Эйгерд

Імя Эйгерд, ад якога ўтварылася прозьвішча роду, зьмяшчае той жа фармант (-герд-), што і імя Альгерд, якое мае поўныя германскія адпаведнікі (герцаг Альгерд з Гогенштайну[1]).

Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, імя Эйгерд складаецца з фармантаў -эй, які паходзіць ад гоцкага agi 'лязо, булат, меч', і -герд-, які паходзіць ад гоцкага gairdan 'падпяразваць' (пераноснае 'ахоўваць'), garda 'агароджа' (пераноснае 'ахова, бясьпека')[2]. Такім парадкам, імя Эйгерд азначае «лязо аховы» і адпавядае германскаму імю Eichert (Eichhardt)[3].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паходзілі з шляхты Віленшчыны.

Марцыян Эйгерд браў удзел у 1605 годзе ў бітве пад Кірхгольмам, ягоны брат Павал у 1609 і 1611 гадох — у бітвах за Смаленск. Найбольш вядомы з роду — Мікалай Сокал-Эйгірд, падсудак земскі ашмянскі ў 1678.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]