Эйман дэ Валера

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Éamon de Valera
Éamon de Valera 03.jpg
3-і прэзыдэнт Ірляндыі
25 чэрвеня 1959 — 24 чэрвеня 1973
Папярэднік: Шон Томас О’Кельлі
Наступнік: Эрскін Гамільтан Чайлдэрс
Прэм’ер-міністар Ірляндыі
29 сьнежня 1937 — 18 лютага 1948
Наступнік: Джон Кастэла
13 чэрвеня 1951 — 2 чэрвеня 1954
Папярэднік: Джон Кастэла
Наступнік: Джон Кастэла
20 сакавіка 1957 — 23 чэрвеня 1959
Папярэднік: Джон Кастэла
Наступнік: Шон Лемас
Старшыня Выканаўчае рады
9 сакавіка 1932 — 29 сьнежня 1937
Папярэднік: Ўільям Томас Косгрэйв
Прэзыдэнт Ірляндзкай рэспублікі
26 жніўня 1921 — 9 студзеня 1922
Наступнік: Артур Грыфіт
Асабістыя зьвесткі:
Нарадзіўся: 14 кастрычніка 1882
Сьцяг ЗША Мангэтан, Нью-Ёрк
Памёр: 29 жніўня 1975
Сьцяг Ірляндыі Дублін
Партыя:
Дзеці:
  • Вівіён (1910—82)
  • Майрын (1912—84)
  • Эйман (1913—??)
  • Браен (1915—36)
  • Руайры (1916—??)
  • Эмэр (1918—2012)
  • Тэрэнс (1922—2007)
Адукацыя: Каралеўскі ірляндзкі ўнівэрсытэт
Рэлігія: Каталіцтва
Éamon de Valera Signature 2.svg

Э́йман дэ Ва́лера (па-ірляндзку: Éamon de Valera, [ˈeɪmən_dɛvəˈlɛrə]; 14 кастрычніка 1882, Мангэтан, Нью-Ёрк, ЗША — 29 жніўня 1975, Дублін, Ірляндыя) — ірляндзкі палітык, прэзыдэнт і прэм’ер-міністар Ірляндыі. Аўтар ірляндзкай канстытуцыі, адзін зь лідэраў барацьбы за незалежнасьць Ірляндыі падчас вайны за незалежнасьць 1919—1921 і грамадзянскае вайны 1922—1923.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1917 узначаліў партыю Шын Фэйн і патрыятычную вайсковую арганізацыю «Ірляндзкія валянтэры». У 1919-22 — прэзыдэнт і кіраўнік урада, дамагаўся нацыянальнай незалежнасьці Ірляндыі. У пэрыяд Грамадзянскай вайны 1922-23 узначальваў войскі рэспубліканцаў супраць прыхільнікаў англа-ірляндзкага дагавору 1921, па якім Паўночная Ірляндыя засталася пад уладай англічан, а астатняя частка краіны абвяшчалася брытанскім дамініёнам. У 1927 годзе, выйшаўшы з Шын Фэйн, увайшоў у парлямэнт дамініёна ў якасьці кандыдата створанай ім у 1926 партыі «Фіяна Файл». У 1932-48 кіраўнік ірляндзкага ўрада і міністар замежных спраў. Праводзіў курс, накіраваны на заахвочваньне разьвіцьця нацыянальнай эканомікі і паслабленьне яе залежнасьці ад брытанскіх манаполій і разам з тым на ўціск дэмакратычных свабодаў ўнутры краіны. У гады 2-й сусьветнай вайны 1939-45 урад дэ Валеры абвясьціў нэўтралітэт. У 1951-54 і ў 1957-59 Дэ Валера прэм’ер-міністар Ірляндзкай рэспублікі; палітыка ягонага ўрада была накіравана на актыўнае прыцягненьне ў эканоміку краіны замежнага капіталу і ў той жа час на недалучэньне да ваенна-палітычных блёкаў. З 1959 — прэзыдэнт Ірляндзкай рэспублікі.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Эйман дэ Валерасховішча мультымэдыйных матэрыялаў