Эйндговэн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Эйндговэн
Eindhoven
Эйндговэн
WapenEindhoven.png Flag of Eindhoven.svg
Герб Эйндговэну Сьцяг Эйндговэну
Мэр: R. van Gijzel
Плошча: 88,84 км²
Насельніцтва (2008)
• колькасьць:
• шчыльнасьць:

212,141
2,377
Часавы пас:
• летні час:
UTC+1
UTC+2
Геаграфічныя каардынаты: 51°26′ пн. ш. 5°28′ у. д. / 51.433° пн. ш. 5.467° у. д. / 51.433; 5.467Каардынаты: 51°26′ пн. ш. 5°28′ у. д. / 51.433° пн. ш. 5.467° у. д. / 51.433; 5.467
Эйндговэн на мапе Нідэрляндаў
Эйндговэн
Эйндговэн
Эйндговэн
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons
http://www.eindhoven.eu/

Эйндговэн (па-нідэрляндзку: Eindhoven) — горад на поўдні Нідэрляндаў, найбуйнейшы горад правінцыі Паўночны Брабант. У горадзе знаходзіцца мноства прадпрыемстваў, зьвязаных з высокімі тэхналёгіямі і інфарматыкай, напрыклад Філіпс. Горад таксама вядомы футбольнай камандай ПСВ — шматразовым чэмпіёнам Нідэрляндаў.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пісьмовая гісторыя горада пачалася ў 1232 годзе, калі герцаг Хендрык I Брабанцкі дараваў правы горада Эйндговэну, невялікаму мястэчку на скрыжаваньні рэк Домэл і Гендэр. У той час горад складаўся прыкладна з 170 хат, акружаных валам. Побач зь сьценамі горада стаяў невялікі замак. Гораду таксама было дадзена права праводзіць штотыднёвы кірмаш, і сяляне з суседніх вёсак былі абавязаныя прадаваць на гэтым рынку свае прадукты. Важную ролю ў развіцьці горада адыграла тое, што ён знаходзіўся на гандлёвым шляху з Галяндыі у Льеж.

Буйнамаштабныя бамбаваньні падчас Другой Сусьветнай вайны разбурылі значную частку горада, уключаючы амаль усе старадаўнія будынкі. Пасьля вайны горад быў хутка адноўлены, і ў ім было пабудавана шмат вышынных будынкаў. У пасьляваенны пэрыяд усё больш разьвіваліся электронныя і інжынэрныя галіны, у той час як традыцыйная вытворчасьць тытуню і тканін марнела і канчаткова зьнікла ў сямідзесятыя гады. У сямідзесятыя, васьмідзесятыя і дзевяностыя гады было пабудавана шмат жыльля ў паўночных раёнах горада Вунсэл-Зуід і Вунсэл-Нурд, і ў выніку Эйндговэн стаў пятым па колькасьці насельніцтва горадам Нідэрляндаў.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Эйндговэнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў