Эйсманты

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Эйсманты
Герб Эйсманты
герб «Кораб» (замест вежы ў Эйсмантаў мае быць мачта)
Краіна паходжаньня: Вялікае Княства Літоўскае
Першы з роду: Эйгерд

Эйсманты — шляхецкі род гербу «Кораб», які ў асноўным расьсяліўся на Гарадзеншчыне (цяпер Беларусь). Прадстаўнікі роду займалі шмат урадаў у Вялікім Княстве Літоўскім, асабліва ў Гарадзенскім павеце. Яны бралі актыўны ўдзел у сацыяльным, культурным і палітычным жыцьці Рэчы Паспалітай больш за 500 гадоў.

Асноўныя маёнткі роду разьмяшчаліся вакол Горадні і групаваліся ў шляхецкіх ваколіцах.

Прозьвішча[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Эйсмант (імя)

Імя Эйсмант (Эймонт), ад якога ўтварылася прозьвішча роду, зьмяшчае той жа фармант (-монт-), што і Жыгімонт — літоўская (беларуская) форма старажытнага пашыранага германскага (гоцкага) імя Sigimunt, якое трапіла ў хрысьціянскі іменаслоў[1].

Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, імя Эймонт складаецца з фармантаў -эй, які паходзіць ад гоцкага agi 'лязо, булат, меч', і -монт- (-мунт-, -мунд-), які паходзіць ад гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[2]. Такім парадкам, імя Эймонт азначае «гарлівае лязо» і адпавядае германскаму імю Eemund (Eumund)[3].

Варыянты прозьвішча ў гістарычных крыніцах: Eysmont, Eysymont, Eysymontt, Eysmond, Ejsmond, Ejsymont

Існуюць пазьнейшыя вэрсіі паходжаньня прозьвішча. Паводле адной зь іх, Эйсманты былі княскім родам, выгнаным зь Люксэмбургу ў Сярэднявеччы. Згодна зь іншай — яны пасяліліся ў Рэчы Паспалітай па вайне з Швэцыяй у XVII стагодзьдзі. Паводле легенды, вялікі князь літоўскі Ягайла яшчэ да таго, як стаў каралём Польшчы, здабываў крыжацкі замак, што ляжаў на аточаным возерам абтоку. Знайсьці слабае месца ў абароне замку выклікаліся тры браты — Яўмонт, Даўмонт і Сымонт. Першыя два загінулі, а Сымонт здолеў вярнуцца й прынесьці добрыя весткі. За свае заслугі ў захопе замку Сымонт атрымаў ад вялікага князя герб Кораб, землі ў навакольлі Горадні й прозьвішча Эйсмант (ад спалучэньня словаў «Эй, Сымонт!»). У старасьці Эйсмант убачыў ува сьне Панну Марыю, якая плыла ў чоўне па возеры. У гонар гэтага Эйсмант загадаў намаляваць абраз, які пазьней стаў цудатворным, і зьмясьціў гэты абраз у ім жа самім збудаваным касьцёле.

Герб[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Герб «Кораб» Эйсмантаў — 1797

Такая форма гербу «Кораб» была як і ў гарадзенскіх, так і ў кіеўскіх і валынскіх Эйсмантаў. Выняткова ў Менскім павеце мачта была чорнага колеру. Эйсманты не выкарыстоўвалі ў гербе вежы.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Найбольш раньні вядомы запіс назвы роду паходзіць з трэцяй кнігі запісаў мэтрыкі ВКЛ, дзе ўпамінаецца Міцька Эйсімонтавіч (каля 1450 году). Тады гэта быў шляхецкі род, які жыў на Гарадзеншчыне. Шмат з Эйсмантаў служылі ў войску Вялікага Княства Літоўскага ў 1528, 1565 і 1567 гадох. Род ўмацоўваў свае пазыцыі ўсё XVI ст., найперш дзякуючы ваенным заслугам (а таксама шлюбу, у тым ліку з Валовічамі, Сямашкамі ды іншымі), што адлюстроўвае мноства прывілеяў князёў і каралеў для асобных прадстаўнікоў роду.

На мяжы XVI і XVII стагодзьдзяў усе больш прадстаўнікоў роду займалі ў асноўным функцыі, зьвязаныя з адпраўленьнем правасудзьдзя, напрыклад Крыштап Эйсымонт, гарадзенскі судовы прыстаў у 1611 годзе, Андрэй Эйсымонт, судзьдзя гарадзенскі (1632 год), Канстантын Эйсымонт, генэрал у Горадні (1646 год), і Мікалай Міхаіл Эйсымонт, гарадзкі пісар(be) у Горадні (1632—1650). У другой палове XVII ст. таксама займалі пасады ў выніку ваеннай кар’еры, як Рыгор Эйсымонт, ахоўнік пінскі, Казімер Эйсымонт, чашнік з Воршы і Ян Казімер Эйсымонт, мечнік арміі ў Горадні.

Прадстаўнікі фаміліі спачылі ў Катэдральны касьцёле, дзе ёсьць запіс і памятная дошка. Нашчадкі фаміліі жывуць ў Горадні і ваколіцах, паводле сямейнай легенды герб маюць такі, што пайшлі з-за мора, паводле іншай вэрсіі — нашчадкі Нэптуна, якія выратаваліся ад патопу. Адзін з варыянтаў гербу мае дэвіз: «Ад патопу» на лаціне.

Найбольш вядомыя прадстаўнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. Казімер Эйсмант (1847—1912), удзельнік паўстаньня 1863—1864 гадоў, жонка — 1) Крыстына Казлоўская (?-1881); 2) Марыя Стшэнбаш; 3) Цаліна Наляпінская (1858—1945)
    1. Станіслаў Эйсмант (?—1944), удзельнік Варшаўскага паўстаньня
    2. Марцін Эйсмант (?—1919), паэт
    3. Соф’я Дзецюховіч (?—1977)
    4. Казімера Эйсмант (?—1944)
    5. Тарэса Эйсмант

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]