Эйсэлмер
| Возера
Эйсэлмер
|
|||||||||||||
|
Месцазнаходжаньне Эйсэлмеру
Эйсэлмер
|
|||||||||||||
Э́йсэлмер (па-нідэрляндзку: IJsselmeer)— штучнае прэснае возера ў Нідэрляндах, створанае на месцы былое затокі Зёйдэрзэ. Возера мяжуе з правінцыямі Фрысьлянд на паўночным усходзе, Флевалянд на поўдні й усходзе, Паўночная Галяндыя на захадзе. Эйсэлмер адлучанае ад Паўночнага мора 32 кілямэтровай дамбай Афсьлёйтдэйк (Afsluitdijk) шырынёй каля 60 мэтраў. Вадаём атрымаў сваю назву ад ракі Эйсэл, якая ўпадае ў яго праз невялічкае возера Кетэлмер. Эйсэлмер зьяўляецца найбуйнейшым па плошчы прэснаводным вадаёмам Заходняй Эўропы.
У 1975 годзе Эйсэлмер быў падзелены на дзьве часткі дамбай Маркерварддэйк (Markerwaarddijk), у выніку чаго ўтварылася возера Маркермер.
Пазьней, у 1986 годзе на месцы асушаных полдэрамі тэрыторыях была ўтворана новая нідэрляндзкая правінцыя Флевалянд.
Прызначэньне [рэдагаваць]
Сёньня возера служыць важным сховішчам прэснае вады й выкарыстоўваецца для патрэб сельскае гаспадаркі, водазабеспячэньня гарадоў. Магчымасьці возера шырока выкарыстоўваюцца для рэкрэацыі.