Эканоміка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Эканоміка (ад грэцкага οίκω [oikos] — «хата», і νέμω [nemo] — «кіруе» — кіраваньне хатняй гаспадаркай) — навуковая дысцыпліна, якая займаецца вывучэньнем разьмеркаваньня абмежаваных рэсурсаў для задавальненьня неабмежаваных патрэбаў. Гэта ўключае аналіз вытворчасьці, разьмеркаваньня, гандаль і спажываньне тавараў і паслугаў.

Эканамічная тэорыя падпарадкоўваецца на дзьве сфэры: мікраэканоміка, якая разглядае эканоміку канкрэтнага прадпрыемства, і макраэканоміка, якая займаецца эканамічнымі працэсамі на ўзроўні грамадзтва.

У сярэдзіне 1980-х як дапаможная дысцыпліна ўзьнікла эканамічная інфарматыка. Дзеля эмпірычнае праверкі эканамічных мадэляў і колькаснае ацэнкі эканамічных фэномэнаў прымяняюцца эканамэтрычныя мэтады. Акрамя таго ў рамках эканамічнае тэорыі разглядяюцца эканамічная пэдагогіка, інжынэрыя ў эканоміцы, а таксама гісторыя эканомікі і іншыя дапаможныя дысцыпліны.

Таксама пад эканомікай разумеюць сфэру чалавечае дзейнасьці і нацыянальную эканоміку.