Экзархат

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Экзарха́т — (ад грэцкага έξαρχος — галава, начальнік, намесьнік):

  • у Бізантыі ў канцы VI-VII ст. — вайскова-адміністрацыйная адзінка (намесьніцтва). Экзархі (намесьнікі) ўзначальвалі тут вайсковыя сілы і грамадзянскую адміністрацыю;
  • у сучасных царкоўных хрысьціянскіх арганізацыйных структурах праваслаўнага і каталіцка-ўсходняга абрадаў — асобная нацыянальна-рэгіянальная адзінка, ці адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (замежная адносна мэтраполіі), ці мэтава створаная дзеля забесьпячэньня вернікаў гэтага абрада ў асаблівых умовах.
    У Маскоўскім Патрыярхаце[1],[2]:
    • эпархіі Маскоўскага патрыярхату могуць быць аб’яднаныя ў экзархаты;
    • найвышэйшая царкоўная ўлада ў экзархаце належыць Сыноду экзархата пад старшынствам экзарха;
    • экзарха абірае Сьвяты Сынод і прызначае Ўказ Патрыярха;
    • экзарх ёсьць эпархіяльным архіярэем сваёй эпархіі.

На 27.07.2013, паводле статуту, у арганізацыйна-адміністрацыйнай структуры «Русской православной церкви» ёсьць толькі адзін экзархат: «Белорусский экзархат Московского патриархата», які знаходзіцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]