Экспрэсіянізм

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Экспрэсіяні́зм (па-лацінску: expressio — "выражэньне") — плынь у эўрапейскім мастацтве.

Экспрэсіянізм аб'яднаў першым чынам творчыя групы мастакоў, якія працавалі ў Нямеччыне й Аўстраліі перад Першай сусьветнай вайной. З канца XIX стагодзьдзя ў нямецкай культуры склаўся адмысловы погляд на твор мастацтва. Лічылася, што ён павінен несьці ў сабе толькі волю мастака, стварацца «па ўнутранай неабходнасьці», якая ў камэнтарах і апраўданьнях ня мае патрэбы. Адначасова адбывалася пераацэнка эстэтычных каштоўнасьцяў. Зьявілася цікавасьць да творчасьці гатычных майстроў — Эль Грэка, Пітэра Брэйгеля Старэйшага. Зноўку адкрываліся мастацкія вартасьці экзатычнага мастацтва Афрыкі, далёкага Ўсходу, Акіяніі. Усё гэта адбілася на фармаваньні новай плыні ў мастацтве.

Выяўленчае мастацтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Экспрэсіянізм — гэта спроба паказаць унутраны сьвет чалавека, яго перажываньні, як правіла, у момант лімітавай духоўнай напругі. У экспрэсіянізме было шмат супярэчнасьцяў. З аднаго боку — крайні індывідуалізм; зь іншага — культ індывідуалізму спалучаўся з сталым імкненьнем аб'ядноўвацца. Экспрэсіяністы адмовіліся ад сьветлаценю, перадачы прасторы. Паверхня іх палотнаў здаецца апрацаванай грубым пэндзлем без усялякага клопату аб вытанчанасьці. Мастакі шукалі новыя, агрэсіўныя выявы, імкнуліся выказаць сродкамі жывапісу трывогу, дыскамфорт. Колер, лічылі экспрэсіяністы, валодае ўласным сэнсам, ён здольны выклікаць пэўныя эмоцыі, яму прыпісвалі сымбалічнае значэньне.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кінематограф[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Музыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Экспрэсіянізмсховішча мультымэдыйных матэрыялаў