Экспэрымэнт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Экспэрымэнт (ад па-лацінску: experimentum — спроба, вопыт) у навуковым мэтадзе — мэтад дасьледаваньня пэўнай зьявы ў кіраваных умовах. Адрозьніваецца ад назіраньня актыўным узаемадзеяньнем з вывучаемым аб’ектам. Звычайна экспэрымэнт праводзіцца ў межах навуковых дасьледаваньняў і служыць дзеля пераверкі гіпотэзы, выяўленьня прычынных сувязяў паміж фэномэнамі. Экспэрымэнт зьяўляецца краевугольным камянём эмпірычнага падыходу да веданьня. Крытэр Попэра вылучае магчымасьць пастаноўкі экспэрымэнту ў якасьці галоўнага адрозьненьня навуковай тэорыі ад псэўданавуковай.