Элдэр Паштыга
| Элдэр Паштыга | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 2 жніўня 1982 (30 гадоў) Віла-ду-Кондзі, Партугалія |
|
| Рост | 182 см | |
| Вага | 79 кг | |
| Пазыцыя | нападнік | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Рэал Сарагоса | |
| Нумар | 9 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2001—2008 2003—2004 2006 2008 2008—2011 2011— |
Порту Тотэнгэм Готспур Сэнт-Эт’ен Панатынаікос Спортынг Рэал Сарагоса |
114 (36) 19 (1) 16 (2) 12 (2) 71 (12) 33 (9) |
| Нацыянальная зборная | ||
| 2003— | Партугалія | 51 (20) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
||
Элдэр Мануэл Маркеш Паштыга (па-партугальску: Hélder Manuel Marques Postiga; 2 жніўня 1982, Віла-ду-Кондзі, Партугалія) — партугальскі футбаліст, нападнік гіўпанскага клюба «Рэал Сарагоса» й нацыянальнай зборнай Партугаліі. Пасьля пачатку прафэсійнай кар’еры ў Порту, Паштыга гуляў за клюбы такіх краінаў, як то Ангельшчыны, Францыі, Грэцыі й Гішпаніі.
Зьмест |
Кар’ера[рэдагаваць]
Порту[рэдагаваць]
Першапачаткова Паштыга займаўся ў клюбе «Варзым», але ў 16 гадоў перайшоў у футбольную акадэмія «Порту», дзе й працягнуў разьвівацца, пакуль не дасягнуў рэзэрвовай каманды клюба. Пасьля прходу ў клюб Жазэ Маўрынью ў якасьці галоўнага трэнэра Паштыга стаў сапраўднай зоркай партугальскага клюба разам з Дэрлеем.
«Тотэнгэм Готспур»[рэдагаваць]
Пасля перамогі ў партугальскім чэмпіянаце ў 2003 годзе Паштыга пераехаў у клюб ангельскай Прэм’ер-лігі «Тотэнгэм Готспур» за 9 млн эўра[1]. Аднак Элдэр ня здолеў адаптавацца да ангальскага стылю гульні, забіўшы толькі два галы за клюб.
Вяртаньне ў «Порту»[рэдагаваць]
Паштыга затым вярнуўся ў «Порту» паводле пагадненьні па абмену яго на Пэдру Мэндэша, нападнік быў ацэнены ў 7,5 мле эўра[2]. Новы трэнэр Віктар Фэрнандэш уключыў яго ў склад каманды на чэмпіянат Партугаліі 2004—2005 гадоў, аднак Элдэр правёў яго няўдала.
«Спортынг»[рэдагаваць]
1 чэрвеня 2008 году было абвешчана, што Паштыга пераходзіць у лісабонскі «Спортынг», падпісаўшы трохгадовы кантракт, як паведамлялася, сума трансфэру склала 2,5 млн эўра[3].
«Сарагоса»[рэдагаваць]
31 жніўня 2011 году ў апошні дзень трансфэрнага вакна Паштыга пакінуў «Спортынг», падпісаўшы кантракт кантракт з гішпанскім «Рэал Сарагоса» за 1 млн эўра[4].
Міжнародныя выступы[рэдагаваць]
Элдэр выступае за нацыянальную зборную Партугаліі з 2003 года. Неаднаразовы абараняў колеры нацыянальнай каманды ў буйных міжнародных турнірах.
Дасягненьні[рэдагаваць]
Клюбныя[рэдагаваць]
- Чэмпіён Партугаліі: 2003, 2006, 2007
- Уладальнік Кубка Партугаліі: 2003
- Уладальнік Супэркубка Партугаліі: 2004
- Уладальнік Кубка УЭФА: 2003
- Уладальнік Міжкантынэнтальнага кубка: 2004
- Уладальнік Супэркубка Партугаліі: 2008
Міжнародныя[рэдагаваць]
- Срэбраны прызэр чэмпіянату Эўропы: 2004
Крыніцы[рэдагаваць]
- ^ Tottenham turn to Postiga. uefa.com
- ^ Postiga back at Porto. uefa.com
- ^ Postiga leaves Porto for Sporting. uefa.com
- ^ «Sporting sell Postiga and Yannick». PortuGOAL
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]
Элдэр Паштыга — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Прафайл на афіцыйным сайце «Рэал Сарагоса»
- Прафайл на сайце Soccerbase
- Прафайл на сайце transfermarkt.co.uk
|
|
||
|---|---|---|
|
1 Рыкарду (бр) · 2 Паўлу Фэрэйра · 3 Руй Жоржу · 4 Андрадэ · 5 Коўту · 6 Каштыньня · 7 Фігу · 8 Пэці · 9 Паўлета · 10 Руй Кошта · 11 Сымаў · 12 Кім (бр) · 13 Мігел · 14 Нуну Валентэ · 15 Бэту · 16 Карвалью · 17 Раналду · 18 Манішэ · 19 Тыягу · 20 Дэку · 21 Нуну Гомэш · 22 Марэйра (бр) · 23 Паштыга · Трэнэр Луіс Фэліпэ Скалары |
||
|
|
||
|---|---|---|
|
1 Рыкарду (бр) · 2 Паўлу Фэрэйра · 3 Канэйра · 4 Кошта · 5 Мэйра · 6 Каштыньня · 7 Фігу · 8 Пэці · 9 Паўлета · 10 Віяна · 11 Сымаў · 12 Кім (бр) · 13 Мігел · 14 Н. Валентэ · 15 Боа Мортэ · 16 Карвалью · 17 Раналду · 18 Манішэ · 19 Тыягу · 20 Дэку · 21 Нуну Гомэш · 22 Паўлу Сантуш (бр) · 23 Паштыга · Трэнэр Скалары |
||
|
|
||
|---|---|---|
|
1 Рыкарду (бр) · 2 Паўлу Фэрэйра · 3 Алвэш · 4 Басынгва · 5 Мэйра · 6 Мэйрэлеш · 7 Раналду · 8 Пэці · 9 Алмэйда · 10 Маўтыньню · 11 Сымаў · 12 Нуну (бр) · 13 Мігел · 14 Рыбэйру · 15 Пэпэ · 16 Карвалью · 17 Куарэжма · 18 Вэлозу · 19 Нані · 20 Дэку · 21 Нуну Гомэш · 22 Патрысію (бр) · 23 Паштыга · Трэнэр Скалары |
||
|
|
||
|---|---|---|
|
1 Эдуарду (бр) · 2 Алвэш · 3 Пэпэ · 4 Вэлозу · 5 Куэнтран · 6 Куштодыю · 7 Раналду · 8 Маўтыньню · 9 Алмэйда · 10 Куарэжма · 11 Алівэйра · 12 Патрысію (бр) · 13 Кошта · 14 Раланду · 15 Мікаэл · 16 Мэйрэлеш · 17 Нані · 18 Варэла · 19 Лопіш · 20 Віяна · 21 Пэрэйра · 22 Бэту (бр) · 23 Паштыга · Трэнэр Паўлу Бэнту |
||
| Гэта — накід артыкула пра футбаліста. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |