Элеанора Марыя Юзэфа Габсбург
| Элеанора Марыя Юзэфа Габсбурґ | |
| Eleonore Maria Josefa von Habsburg | |
Партрэт аўтарства Карла Брэндэля, 1684 |
|
Герб Габсбургаў |
|
| 1670 — 1673 | |
| Папярэднік: | Людвіка Марыя Ганзага |
| Наступнік: | Марыя Казімера д'Арк'ен |
| 1678 — 1697 | |
| Папярэднік: | Клёд Лятарынская |
| Наступнік: | Элісабэта Шарлёта Арлеанская |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзілася: | 31 траўня 1651 |
| Памерла: | 17 сьнежня 1697 |
| Род: | Габсбургі |
| Бацькі: | Фэрдынанд III Габсбург Элеанора Ганзага |
| Муж: | Міхал Вішнявецкі Карл V Лятарынскі |
| Дзеці: |
|
| Рэлігія: | каталіцтва |
Элеанора Марыя Юзэфа Габсбурґ (па-нямецку: Eleonore Maria Josefa von Habsburg; 31 траўня 1651, Рэгензбург, цяпер Нямеччына - 17 сьнежня 1697, Вена, цяпер Аўстрыя) - каралева польская й вялікая княгіня літоўская, пасьля княгіня лятарынская.
Біяграфія [рэдагаваць]
Была дачкой імпэратара Сьвятое Рымскае імпэрыі, караля Чэхіі й Вугоршчыны Фэрдынанда ІІІ Габсбурга й Элеаноры Ганзагі. 27 лютага 1670 у Яснай Гуры пабралася шлюбам з каралём польскім й вялікім князе літоўскім Міхалам Вішнявецкім. У кастрычніку таго самага году была каранаваная ў Катэдральным касьцёле сьвятога Яна ў Варшаве. У пары быў толькі адзін сын, які нарадзіўся мёртвым 29 лістапада 1670. Пасьля сьмерці мужа ў 1673 вярнулася ў Аўстрыю.
Дзякуючы дапамозе брата Леапольда І Габсбурга ажанілася ў Вінэр-Нойштаце 6 лютага 1678 са сваім былым каханкам князем Лятарынгіі Карлам V. Карл V быў прызначаны намесьнікам Тыролю й Пярэдняе Аўстрыі й пара пасялілася ў замку ў Інсбруку. Пасьля сьмерці мужа ў 1690 прыкдала ўсе намаганьні для забесьпячэньня незалежнасьці Лятарынгіі й замацаваньня яе за сваімі нашчадкамі, што было зацьверджана дамовай у Рысвіку ў 1697. Тым ня менш пагадненьне прадугледжвала вольны праход францускіх войскаў праз тэрыторыю княства. Празь некалькі месяцаў пасьля гэтага Элеанора Марыя памерла. Яна была пахаваная ў крыпце Габсбургаў у Вене ў касьцёле капуцынаў.
Дзеці [рэдагаваць]
- Леапольд I Лятарынскі (1679-1729), князь Лятарынгіі ад 1690;
- Карл Ёзэф Лятарынскі (1680-1715), арцыбіскуп трырскі ад 1711;
- Элеанора Лятарынская (1682);
- Карл Фэрдынанд Лятарынскі (1683-1685);
- Ёзэф Інацэнт Эмануэль Лятарынскі (1685-1705), імпэрскі генэрал;
- Франц Ёзэф Лятарынскі (1689-1715), абат Стаблё й Мальмэдзі.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Элеанора Марыя Юзэфа Габсбург — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Папярэдніца: Людвіка Марыя Ганзага |
каралева Польшчы й вялікая княгіня літоўская 1670 — 1673 |
Пераемніца: Марыя Казімера д'Арк'ен |
| Папярэдніца: Клёд Лятарынская |
княгіня Лятарынгіі 1678 — 1697 |
Пераемніца: Элісабэта Шарлёта Арлеанская |