Электрамагнітнае ўзаемадзеяньне
Электрамагнітнае ўзаемадзеяньне — адно з чатырох фундамэнтальных узаемадзеяньняў. Электрамагнітнае ўзаемадзеяньне існуе паміж часьцінкамі, якія валодаюць электрычным зарадам. З сучаснага пункту гледжаньня электрамагнітнае ўзаемадзеяньне паміж зараджанымі часьцінкамі ажыцьцяўляецца не наўпрост, а толькі з дапамогай электрамагнітнага поля.
З пункту гледжаньня квантавай тэорыі поля электрамагнітнае ўзаемадзеяньне пераносіцца бязважным базонам — фатонам (часьцінкай, якую можна прадставіць як квантавае ўзбуджэньне электрамагнітнага поля). Сам фатон электрычным зарадам не валодае — значыць, ня можа непасрэдна ўзаемадзейнічаць зь іншымі фатонамі.
У клясычных (не квантавых) межах электрамагнітнае ўзаемадзеяньне апісваецца клясычнай электрадынамікай.
Гісторыя тэорыі [рэдагаваць]
Першапачаткова электрычнасьць і магнэтызм лічыліся дзьвюма асобнымі сіламі. Гэты пункт гледжаньня зьмяніўся пасьля публікацыі ў 1873 годзе працы Джэймза Максўэла «Трактат аб электрычнасьці і магнэтызьме» (анг. A Treatise on Electricity and Magnetism), у якой было паказана, што ўзаемадзеяньне станоўчых і адмоўных зарадаў рэгулюецца адной сілай.
| Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |