Электронны парамагнітны рэзананс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Электронны парамагнітны рэзанансрэзананснае паглынаньне электрамагнітнай энэргіі ў сантымэтровым або мілімэтровым дыяпазоне даўжыняў хваляў рэчывамі, якiя ўтрымоўваюць парамагнітныя часьцінкі.

Зьява электроннага парамагнітнага рэзанансу была адкрытая ў 1944 годзе Яўгенам Завойскiм, які выявіў, што парамагнітны ўзор, зьмешчаны ў сталае магнітнае поле, можа паглынаць энэргію падаванага на яго электрамагнітнага поля. Паглынаньне электрамагнітнага выпраменьваньня парамагнітнымі ўзорамі мела выбарчы (рэзанансны) характар, паколькі яно назіралася толькі пры вызначаных суадносінах паміж напружанасьцю сталага магнітнага поля і частасьцю зьменнага электрамагнітнага поля.

Мэтад электроннага парамагнітнага рэзанансу вывучэньня рэчыва выкарыстоўваецца для вывучэньня сыстэм зь ненулявым электронным сьпінавым магнітным момантам (г. зн. якія валодаюць адным або некалькiмi неспаранымі электронамі): атамаў, вольных радыкалаў у газавай, вадкай і цьвёрдай фазах, кропкавых дэфэктаў у цьвёрдых целах, сыстэм у трыплетным стане, іёнаў пераходных мэталаў.

Мэтад ЭПР знайшоў шырокія ўжываньні ў фізыцы, хіміі, біялёгіі і мэдыцыне.