Электрычныя скаты

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Электрычныя скаты
Torpedo fuscomaculata2.jpg
Torpedo fuscomaculata
Клясыфікацыя
Царства Жывёлы
Тып Хордавыя
Падтып Хрыбетныя
Надкляса Рыбы
Кляса Храстковыя рыбы
Надатрад Скаты
Атрад Электрычныя скаты
Бінамінальная намэнклятура
Torpediniformes

Электрычныя скаты (Torpediniformes) — атрад храстковых рыб, у якіх па бакох разьмешчаны ныркападобныя электрычныя органы. У іх аднак адсутнічаюць слабыя электрычныя органы, што ёсць у сямейства ромбавых па абодва бакі хваста. Галава і тулаве ўтвараюць дыскападобную форму. Адносна кароткі хвост мае хваставы плаўнік, а таксама да двух верхніх плаўнікоў. У атрадзе — 4 сямейства і 69 відаў. Электрычныя скаты вядомыя сваёй здольнасьцю вырабляць электрычны зарад, напруга якога (у залежнасьці ад віду) ад 8 да 220 вольт. Скаты выкарыстоўваюць яго для абароны і могуць аглушыць ворага.

Скаты цудоўныя плыўцы.