Электрычны дыполь

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Электры́чны дыпо́ль — сыстэма з двух аднолькавых па велічыні і супрацьлеглых па знаку пунктавых электрычных зарадаў, якія называюць палюсамі дыполя.

Электрычны дыполь у цэлым зьяўляецца электранэўтральным (сума велічыняў яго зарадаў роўная да нуля), але, паколькі зарады знаходзяцца на адлегласьці адзін ад аднаго, дыполь удзельнічае ў электрычным узаемадзеяньні. Таму дыполь выкарыстоўваецца ў якасьці найпрасьцейшай мадэлі электранэўтральных целаў, у прыватнасьці, атамаў дыэлектрыка, які знаходзіцца ў вонкавым электрычным полі.

Найважнейшай характарыстыкай электрычнага дыполя зьяўляецца дыпольны момант — здабытак велічыні зараду яго полюса на адлегласьць між імі:

\vec p = q \vec l

Вэктар дыпольнага моманту накіраваны ад яго адмоўнага полюса да дадатнага.