Электрычны патэнцыял

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Клясычная электрадынаміка
Магнітныя лініі ў саленоідзе
Электрычнасьць · Магнэтызм

Электры́чны патэнцыя́л — скалярная велічыня, якая зьяўляецца энэргетычнай характарыстыкай электрычнага поля ў дадзеным пункце прасторы.

Электрычны патэнцыял вызначаецца як стасунак патэнцыйнай энэргіі электрычнага зараду да велічыні гэтага зараду:

\varphi = \frac {W_p} q

Адзінкай вымярэньня электрычнага патэнцыялу зьяўляецца Вольт (В).

Сувязь патэнцыялу з напругай[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Каб перамясьціць зарад q на адлегласьць dx (уздоўж восі x) трэба, пераадольваючы электрычнае поле, выканаць работу \delta A = - F_x dx = - q E_x dx

З другога боку, гэтая работа роўная зьмяненьню патэнцыйнай энэргіі зараду, якую можна выразіць праз патэнцыял: \delta A = q d \varphi

Адсюль E_x = - \frac {d \varphi} {dx}

Робячы аналягічныя высновы для восяў y і z, атрымаем:

\vec E = - (\frac {d \varphi} {dx} \vec i + \frac {d \varphi} {dy} \vec j + \frac {d \varphi} {dz} \vec k)

або

\vec E = - Grad \varphi

Напруга, такім чынам, вызначаецца градыентам патэнцыялу. Праекцыя вэктару напругі ў дадзеным кірунку колькасна роўная хуткасьці зьмяненьня патэнцыялу ў гэтым кірунку. Кірунак вэктару напругі адпавядае кірунку найхутчэйшага зьніжэньня патэнцыялу.