Элемэнтарная часьцінка
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Элемэнта́рная часьці́нка — у сваім першапачатковым значэньні гэта першасная, далей нераскладальная часьцінка. З элемэнтарных часьцінак складаецца ўся матэрыя. У сучаснай фізыцы гэты тэрмін звычайна ўжываецца не ў сваім дакладным значэньні, а меней строга — для азначэньня вялікай групы драбнюткіх часьцінак матэрыі, падпарадкаваных умове, што яны не зьяўляюцца атамамі або атамнымі ядрамі (выключэньне — пратон). На цяперашні час налічваецца больш за 400 элемэнтарных часьцінак.