Эльчэ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Эльчэ
гішп. Elche
Эльчэ
Escut d'Elx.svg Flag of Elx.svg
Герб Эльчэ Сьцяг Эльчэ
Краіна: Гішпанія
Аўтаномная супольнасьць: Валенсія
Правінцыя: Алікантэ
Плошча: 326,07 км²
Вышыня: 86 м н. у. м.
Насельніцтва (2009)
колькасьць: 230 112 чал.
шчыльнасьць: 705,71 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Геаграфічныя каардынаты: 38°16′1″ пн. ш. 0°41′54″ з. д. / 38.26694° пн. ш. 0.69833° з. д. / 38.26694; -0.69833Каардынаты: 38°16′1″ пн. ш. 0°41′54″ з. д. / 38.26694° пн. ш. 0.69833° з. д. / 38.26694; -0.69833
Эльчэ на мапе Гішпаніі
Эльчэ
Эльчэ
Эльчэ
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.elche.es/

Эльчэ (па-гішпанску: Elche) — горад на паўднёвым усходзе Гішпаніі, месьціцца ў аўтаномнай супольнасьці Валенсія, у правінцыі Алікантэ. Паводле зьвестак перапісу 2008 году Эльчэ мае насельніцтва ў 228,3 тысячы жыхароў[1], займаючы, такім чынам, трэці радок самых густанаселеных местаў супольнасьці пасьля Валенсіі й Алікантэ, а таксама ўваходзіць у сьпіс 20 найбуйнейшых гішпанскіх гарадоў.

Частка муніцыпалітэту зьяўляецца прыбярэжнай, але галоўная частка гораду месьціцца на адлегласьці каля 11 км ад Міжземнага мора. Невялікі ручай называецца Віналёпа працякае праз горад, падзяляючы яго на дзьве часткі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ля Алькудыя знаходзіцца за 10 км ад месца разьмяшчэньня сучаснага гораду й зьяўляецца непасрэдным папярэднікам Эльчэ. Гэтае ранейшае места было заселена грэкамі, а затым занятая картагенянамі й рымлянамі. Грэцкія каляністы стварылі тут сваю калёнію, назваўшы яе Гэліке каля 600 году да н. э. Рымляне называлі горад Ілісі (гішп. Ilici) і надалі яму статус калёніі, пасьля кароткага бізантыйскага валадарства, готы занялі горад і ўсталявалі ў ім біскупскі пасад.

Эльчэ страціў сваё значэньне ў пэрыяд маўрытанскай акупацыі. Арагонскі кароль Хаймэ II узяў горад у XIII стагодзьдзі падчас Рэканкісты. Горад рос на працягу XVIII стагодзьдзя й стаў гуляць больш важную ролю ў XIX стагодзьдзі з прыходам сюды чыгункі й буму прамысловага разьвіцьця.

Спорт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У горадзе маецца футбольны клюб «Эльчэ».

Гарады-сябры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Elche supera ya los 228.300 habitantes(гішп.). INFORMACION.es.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Эльчэсховішча мультымэдыйных матэрыялаў