Лізавета ІІ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

(Перанакіраваная з Элізабэта ІІ)
Перайсьці да: навігацыя, пошук
Лізавета ІІ
Лізавета ІІ
Каралева Вялікабрытаніі
Зараз на пасадзе
На пасадзе з 6 лютага 1952
Прэм'ер-міністар   Гордан Браўн
Папярэднік Георг VІ
Наступнік прынц Чарльз

Нарадзілася 21 красавіка 1926
Сьцяг Вялікабрытаніі Лёндан, Вялікабрытанія
Нацыянальнасьць англічанка
Муж Філіп Маўнтбатэн
Рэлігія англіканства

Лізавета II (Лізавета Аляксандра Марыя Віндзор, па-ангельску: Elizabeth II, Elizabeth Alexandra Mary Windsor; нарадзілася 21 красавіка 1926, Лёндан) — дзейсная каралева і глава дзяржавы Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірляндыі, глава 15 дзяржаваў Садружнасьці Нацый (Аўстралія, Антыгуа і Барбуда, Багамы, Барбадас, Бэліз, Грэнада, Канада, Новая Зэляндыя, Папуа-Новая Гвінэя, Сьвяты Вінцэнт і Грэнадзіны, Сьвяты Кітс і Нэвіс, Сьвятая Люсія, Саламонавы Выспы, Тувалу, Ямайка), глава Англіканскай царквы, галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі і Лорд Вострава Мэн. Прыналежыць да дынастыі Віндзораў. Узышла на пасад 6 лютага 1952 года, каранаваная 2 чэрвеня 1953 года.

[рэдагаваць] Біяграфія

Старэйшая дачка герцага Ёркскага Георга, будучага караля Вялікабрытаніі Георга VI (18951952) і лэдзі Лізаветы Боўз-Лаён (19002002). Яе дзядулі і бабулі: Георг V (18651936), кароль Вялікабрытаніі і каралева Марыя (18671953), прынцэса Тэкская, — па бацьку, Клод Джордж Боўз-Лаён (18551944), граф Стратмар і Сэсілія Ніна Боўз-Лаён (18831961), — па маці.

Пасьля адрачэньня дзядзькі Эдуарда VIII і ўступа бацькі на пасад у сьнежні 1936 года 10-гадовая Лізавета стала спадкаемцай і пераехала з бацькамі з Кэнсінгтана ў Букінгемскі палац.

Будучая каралева расла ў атмасфэры каханьня і дбаньня. Яна атрымала добрую хатнюю адукацыю, у асноўным гуманітарнай скіраванасьці. У дзяцінстве была вельмі дапытлівая, асаблівая цікавасьць у яе выклікалі коні. Гэтаму захапленьню яна адданая шматлікія дзесяцігоддзі. Падчас Другой Сусьветнай вайны прынцэса Лізавета працавала шафёрам вайскоўскага таксі, бо каралеўская сям'я была абавязаная працаваць на абарону краіны.

У 13 гадоў Лізавета пазнаёмілася з прынцам Філіпам, кадэтам Дортмутскай ваенна-марской вучэльні, сынам прынца Андрэя Грэцкага, прапрапраўнукам каралевы Вікторыі. У 1947 годзе, стаўшы яе мужам, Філіп атрымаў тытул герцага Эдынбурскага. 6 лютага 1952 пасьля сьмерці бацькі Лізавета, якая знаходзілася ў той час з мужам на адпачынку ў Кеніі, была абвешчаная каралевай. У наступным, 1953, годзе адбылося яе каранаваньне, упершыню трансьляванае па тэлебачаньню.

Лізавета выконвае толькі прадстаўніцкія функцыі, практычна не аказваючы ніякага ўплыву на палітыку краіны. У першыя гады яе валадараньня яна яшчэ гуляла нейкую роля ў прызначэньні прэм'ер-міністра, калі ў кіравальнай партыі не было відавочнага лідэра. Каралева падтрымлівала карэктныя зносіны са ўсімі прэм'ерамі, у тым ліку з прадстаўнікамі лэйбарысцкай партыі — Гаральдам Ўільсанам, Тоні Блэрам. Некаторыя ўтоеныя ад вачэй грамадзкасьці трэньня паміж прэм'ерам і каралевай паўсталі ў перыяд прэм'ерства Маргарэт Тэтчэр. Лізавету некалькі бянтэжыў «каралеўскі стыль» кіраваньня новага прэм'ера. У прыватнасьці, паміж імі былі рознагалосьсі ў сувязі з падтрымкай брытанскім урадам рэжыму апартэіда ў ПАР, што, па меркаваньню каралевы, магло нэгатыўна адбіцца на ўплыве Вялікабрытаніі ў афрыканскіх краінах — чальцах Садружнасьці. Пры гэтым яна заўсёды заставалася верная традыцыі ангельскіх каралёў найноўшага часу — знаходзіцца над палітычнымі сутычкамі.

Аўтарытэту Віндзорскага каралеўскага дому ў большай ступені пагражалі сямейныя скандалы і шлюбаразводныя працэсы прынцэсы Ганны, прынца Чарльза і прынца Эндру. Стрыманае стаўленьне Лізаветы да трагічнай згубы прынцэсы Дыяны у жніўні 1997 выклікала неўхваленьне з боку простых брытанцаў. Тым ня менш, Лізавеце атрымоўваецца падтрымліваць высокі прэстыж ангельскай манархіі ў вачах брытанцаў.

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

 Лізавета ІІсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады