Элізабэт Бадэнтэр
| Элізабэт Бадэнтэр | |
| Élisabeth Badinter | |
| Дата нараджэньня | 5 сакавіка 1944 |
|---|---|
| Месца нараджэньня | Булонь-Білянкур, Францыя |
| Кірунак | фэмінізм, рэспубліканізм |
| Аказалі ўплыў | Сымона дэ Бавуар, Мары жан Антуан Нікаля Кандарсэ |
| Грамадзянства | |
Элізабэт Бадэнтэр (па-француску: Élisabeth Badinter; 5 сакавіка 1944, Булонь-Білянкур, Францыя) — француская мысьлярка, філёзаф, фэміністка, пісьменьніца, аўтарка шматлікіх гістарычных і філязофскіх эсэ, прысьвечаных жаночаму пытаньню, мацярынству і ідэям францускага рэспубліканізму. Спэцыялістка па эпохе Асьветніцтва. Актыўная публіцыстка-змагарка за ідэі сьвецкага рэспубліканізму. Працягвае ідэі ўнівэрсалісцкага фэмінізму, натхнённага ідэямі Кандарсэ, а ў 20-ым стагодзьдзі ідэямі Сымоны дэ Бавуар. Зьяўляецца найбольш прынцыповай, але не сьляпой і вельмі крытычнай пасьлядоўніцай бавуарызму. У 21-ым стагодзьдзі Э. Бадэнтэр фактычна ўзначальвае францускі гэтак званы ўнівэрсаліцскі рэспубліканскі фэмінізм. Выкладае ў Парыскай Палітэхнічнай школе.
Акрамя гэтага зьяўляецца надзвычай удалай бізнэс-кабетай: узначальвае рэвізійную раду магутнай мэдыягрупы «Publicis», дзе валодае 10,16% акцыяў. Пабратая шлюбам з Рабэрам Бадэнтэрам, вядомым адвакатам, палітыкам і эсэістам.
Бібліяграфія [рэдагаваць]
Сярод твораў варта прыгадаць наступныя (ніводны дасюль не перакладаўся на беларускую мову):
- «І ў дадатак каханьне: гісторыя мацярынскага інстынкту ў 17-20 стст.» (L'Amour en plus : histoire de l'amour maternel (XVIIe au XXe siècle), 1980);
- «Эмілі, Эмілі, аб жаночай амбітнасьці ў 18-ым стагодзьдзі» (Émilie, Émilie, L'ambition féminine au XVIIIe siècle, 1983);
- «Ён - гэта яна» (L'Un est l'autre, 1986);
- «Кандарсэ. Інтэлігент у палітыцы» (Condorcet. Un intellectuel en politique, 1988, avec Robert Badinter);
- «ХY, аб мужчынскай тоеснасьці» (XY, de l'identité masculine, 1992);
- «Абмылковы шлях» (Fausse route : Réflexions sur 30 années de féminisme, 2003);
- «Канфлікт: маці і жанчына» (Le conflit, la femme et la mère, 2010).