Эліза Ажэшка
| Эліза Ажэшка | |
| польск. Eliza Orzeszkowa | |
Герб «Корвін» |
|
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Імя пры нараджэньні | Эліза Паўлоўская |
| Псэўданімы | E. O., Bąk (z Wa-Lit-No), Li…ka, Gabriela Litwinka |
| Нарадзілася | 6 чэрвеня 1841 Мількаўшчына, Расейская імпэрыя |
| Памерла | 18 траўня 1910 Горадня, Расейская імпэрыя |
| Род | Паўлоўскія |
| Бацькі | Бэнэдыкт Паўлоўскі Францішка з Каменскіх |
| Рэлігія | рыма-каталічка |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Род дзейнасьці | празаік |
| Гады творчасьці | 1866—1910 |
| Напрамак | рэалізм, пазытывізм |
| Жанр | апавяданьне, аповесьць, раман |
| Творы на сайце Knihi.com | |
Эліза Ажэшка (па-польску: Eliza Orzeszkowa; 6 чэрвеня 1841, Мількаўшчына — 18 траўня 1910, Горадня) — польская пісьменьніца, грамадзкая дзяячка і пэдагог эпохі пазытывізму. Будучы вельмі папулярнай тагачаснай пісьменьніцай, яе празаічныя творы інсцэніраваліся, перакладаліся на беларускую мову і напачатку XX ст. ставіліся на сцэнах шматлікіх беларускіх гарадоў[1]. Пры жыцьці была блізкай сяброўкай Францішка Багушэвіча, які прысьвяціў ёй верш «Яснавяльможнай пане Арэшчысе».
Зьмест |
Біяграфія [рэдагаваць]
Нарадзілася ў сям’і заможнага памешчыка і адваката Паўлоўскага. Адукацыю атрымала ў Варшаўскім пансіёне (1852—1857). У 17 гадоў выдадзена за памешчыка Пятро Ажэшку і жыла ў яго маёнтку Людвінава (цяпер Драгічынскі раён). Аказвала дапамогу ўдзельнікам паўстаньня 1863 году. За ўдзел у паўстаньні муж быў сасланы ў Пермскую губэрню, а маёнтак быў канфіскаваны. Шлюб Элізы Ажэшкі зь Пятром Ажэшкам па яе ініцыятыве быў прызнаны ў 1869 несапраўдным. Па асяданьні ў Горадні Ажэшка прадала маёнтак Мількаўшчына (1870) і жыла літаратурнай працай.
У 1894 року выйшла замуж за даўняга прыяцеля Станіслава Нагорскага. 19 лістапада 1896 року падчас гучнага адзначэньня ейных імянінаў яе муж сканаў ад паралюшу сэрца.
Літаратурная дзейнасьць [рэдагаваць]
Дэбютавала ў друку апавяданьнем «Малюнак з галодных гадоў» (па-польску: «Obrazek z lat głodowych») у 1866. Карысталася псэўданімамі E. O., Bąk (z Wa-Lit-No), Li…ka, Gabriela Litwinka. Першыя раманы і апавяданьні «Пан Граба» (па-польску: «Pan Graba», 1869), «Марта» (па-польску: «Marta», 1873) і іншыя напісаны на тэмы грамадзкай эмансыпацыі і барацьбы жанчын за грамадзкія правы. Шырокае прызнаньне прынесьлі раман «Мэір Эзофавіч» (па-польску: «Meir Ezofowicz»), апавяданьні зборніка «З розных сфэр» (т. 1—3, 1879—1882), апавяданьні з жыцьця беларускіх сялян «Нізіны» (па-польску: «Niziny», 1883), «Дзюрдзі» (па-польску: «Dziurdziowie», 1885), «Хам» (1888).
Навуковая дзейнасьць [рэдагаваць]
Шмат падарожнічала па Беларусі, сабрала 228 назоваў расьлінаў. Усім беларускім назвам за дапамогай знаёмага батаніка яна дала лацінскія адпаведнікі. Шмат назваў расьлін, пададзеных Ажэшкай, не фіксуюць іншыя беларускія слоўнікі[2].
Ушанаваньне памяці [рэдагаваць]
У доме ў Горадні, дзе апошнія гады жыцьця жыла пісьменьніца створаны дом-музэй. Імем Ажэшкі названая адна з цэнтральных вуліц Горадні, на якой усталяваны помнік.
Крыніцы і заўвагі [рэдагаваць]
- ^ Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў у двух тамах. Том 2. Новая літаратура: другая палова XVIII—XIX стагоддзе. — Мінск: «Беларуская навука», 2007. С. 348.
- ^ Паўстанка, эмансіпантка, навуковец. «Будзьма разам!» (18 траўня 2010). Праверана 18 траўня 2010 г.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Эліза Ажэшка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Польскі Вікіцытатнік зьмяшчае збор цытатаў, датычных тэмы гэтага артыкула: |
| Гэта — накід артыкула пра пісьменьніка альбо пісьменьніцу. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |