Элізэйскія палі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Элізэйскія палі

Элізэйскія палі або Шанз-Элізэ (па-француску: avenue des Champs-Élysées або les Champs-Élysées, або проста les Champs) — адна з галоўных магістраляў у VIII акрузе Парыжа. Элізэйскія палі распасьціраюцца ад плошчы Канкорд да Трыюмфальнай аркі. Працягласьць 1915 м, шырыня 71 м.

Назва паходзіць ад Элізэйскіх палёў (Ἠλύσιον πεδίον) з грэцкай міталёгіі, дзе яны абазначаюць краіну падземнага царства, у якой пануе вечная вясна і праводзяць час бесклапотны час героі і людзі, якія вялі праведны лад жыцьця.

Паводле папулярнага стэрэатыпу, Элізэйскія палі — самая прыгожая вуліца ў сьвеце (па-француску: la plus belle avenue du monde). З прычыны высокага кошту нерухомасьці ў дамах па Элізэйскія палях нямнога жыхароў, у будынках разьмяшчаюцца пераважна крамы і офісы.