Эліў Рут

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Эліў Рут

Эліў Рут (анг. Elihu Root, 15 лютага 1845 — 7 лютага 1937) — амэрыканскі палітык і дзяржаўны дзяяч, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру (1912).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1899—1904 займаў пост ваеннага міністра ЗША пры прэзыдэнтах Макінлі і Рузвэльта. На пасадзе міністра абароны заснаваў Ваенны каледж, пашырыў Ваенную акадэмію ў Вэст-Пойнце і ўзмацніў фэдэральны кантроль над Нацыянальнай гвардыяй.

У 1905 годзе, пасля сьмерці Джона Хэя, прэзыдэнт Рузвэльт прызначыў Рута дзяржаўным сакратаром. На пасадзе дзяржаўнага сакратара рэфармаваў консульскую службу, падтрымліваў палітыку адчыненых дзьвярэй на Далёкім Усходзе. У 1906 годзе наведаў 3-ю Панамэрыканскую канфэрэнцыю ў Рыё-дэ-Жанэйра, пераконваў ўрады лацінаамэрыканскіх краінаў ўдзельнічаць у Гаагскай мірнай канфэрэнцыі. У 1907 годзе арганізаваў цэнтральнаамэрыканскую мірную канфэрэнцыю ў Вашынгтоне. У 1908 годзе заключыў пагадненне Рута-Такахіры зь Японіяй.

Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Citizen’s Part in Government. Yale University Press, 1911.
  • Experiments in Government and the Essentials of the Constitution. Princeton University Press, 1913.
  • Addresses on International Subjects. Harvard University Press, 1916.
  • Military and Colonial Policy of the United States. Harvard University Press, 1916.
  • Miscellaneous Addresses. Harvard University Press, 1917.
  • Men and Policies: Addresses by Elihu Root. Harvard University Press, 1925.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Эліў Рутсховішча мультымэдыйных матэрыялаў