Элі Візэль
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Элі Візэль (анг. Elie Wiesel; нар. 1928) — габрэйскі, францускі і амэрыканскі пісьменьнік, журналіст, грамадзкі дзеяч. Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру 1986 году. Піша на мове ідыш, францускай і ангельскай мовах.
Прафэсар гуманітарных навук Бостанскага ўнівэрсытэта.
Візэль выкладаў у Ельскім, Бостанскім, Джорджтаўнскім унівэрсытэтах. Візэль вядомы сваёй грамадзкай дзейнасьцю. Ён узначальваў Прэзыдэнцкую камісію па галакосьце, у 1980—1986 гадах быў старшынёй Амэрыканскага мэмарыяльнага савета па галакосьце. У 1985 узнагароджаны залатым медалём Кангрэса ЗША, у 2006 годзе ўдастоены званьня ганаровага рыцара Вялікабрытаніі.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Элі Візэль — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
|||||