Эманюэль Макрон

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Эманюэль Макрон
Эманюэль Макрон у 2017
Эманюэль Макрон у 2017
Прэзыдэнт Францыі
14 траўня 2017 году — цяперашні час
Прэм’ер-міністар: Эдуар Філіп
Папярэднік: Франсуа Алянд
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 21 сьнежня 1977 (46 гадоў)
Ам’ен, Сома, Францыя
Партыя: Наперад;
Сацыялістычная партыя Францыі
Сужэнец: Брыжыт Транье
Бацька: Жан-Мішэль Макрон
Маці: Франсуаза Макрон
Адукацыя: Універсітэт Заходні Парыж — Нантэр-ля-Дэфанс
Нацыянальная школа адміністрацыі
Узнагароды:
Кавалер Вялікага Крыжа ордэна Ганаровага легіёну
Кавалер Вялікага Крыжа ордэна Ганаровага легіёну
Кавалер ордэна «За заслугі»
Кавалер ордэна «За заслугі»

Эманюэль Жан-Мішэль Фрэдэрык Макрон (па-француску: Emmanuel Macron; нарадзіўся 21 сьнежня 1977 году, Ам’ен, Францыя) — францускі палітык, былы інвэстыцыйны банкір. Прэзыдэнт Францыі з 14 траўня 2017 году.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Эманюэль Жан-Мішэль Фрэдэрык Макрон нарадзіўся 21 сьнежня 1977 году ў Ам’ене. Сын лякаркі Франсуазы і прафэсара нэўралёгіі ва Ўнівэрсітэце Пікардыі Жана-Мішэля Макрона. У яго ёсьць малодшыя сястра і брат. Выхаваны ў нерэлігійнай сям’і, ён быў ахрышчаны каталіком па ўласным жаданьні ва ўзросьце 12 гадоў.

Эманюэль Макрон вучыўся ў ліцэі ў Ам’ене, дзе яго адзначылі як надзвычай таленавітага вучня. У ім ён пачаў працяглыя стасункі з настаўніцай драмы Брыжыт Транье, зь якой ён ажаніўся ў 2007 годзе. Потым яго бацькі паслалі вучыцца ў прэстыжнай школе-ліцэі імя Генрыха Чацьвёртага ў Парыжы, дзе ён атрымаў ступень бакаляўра. Ён вывучаў філязофію ва ўнівэрсытэце ў Парыжы. У гэты час ён таксама працаваў памочнікам Поля Рыкёра, францускага пратэстанцкага філёзафа і гісторыка, які тады пісаў сваю апошнюю буйную працу.

Макрон далей вучыўся ў розных навучальных установах. У 2001 годзе атрымаў ступень магістра ў галіне грамадзкіх адносін ва Ўнівэрсытэце Заходні Парыж — Нантэр-ля-Дэфанс. У 2004 годзе скончыў амаль лепш за ўсіх Нацыянальную школу адміністрацыі, якая і спрыяла імклівай палітычнай кар’еры. Раней Нацыянальную школу адміністрацыі скончылі прэзыдэнты Францыі Валеры Жыскар д’Эстэн, Жак Шырак ды Франсуа Алянд.

Дзяржаўная дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Макрон пачаў кар’еру дзяржаўнай службе інспэктарам фінансаў у Міністэрстве эканомікі і фінансаў Францыі ў 2004 годзе. У 2007 годзе ён займаў пасаду намесьніка дакладчыка для Рады па паляпшэньню францускага гаспадарчага росту на чале з Жакам Аталям. У 2008 годзе Эманюэль вырашыў сысьці зь дзяржаўнай пасады, на якой ён зарабляў 50 000 эўра. Замест гэтага ён пачаў працаваць у прыватным сэктары. Ягоныя сябры папярэджвалі, што такі крок можа перашкодзіць ўсялякім палітычным амбіцыям у будучыні. Макрон у верасьні 2008 годзе пайшоў працаваць у якасьці інвэстыцыйнага банкіра на высокааплатную пасаду ў банк Rothschild & Cie Banque, францускае аддзяленьне міжнароднай фінансавай групы Ротшыльда. Ён хутка дабіўся посьпеху ў гэтай кампаніі, дзякуючы чаму ў 2012 годзе кампанія Нэстле набыла аддзяленьне Pfizer па вытворчасьці дзіцячага харчаваньня. Сума гэтага кантракту склала $ 12 мільярдаў. Паводле сьведчаньняў, сам Макрон зарабіў на гэтым кантракце 2,9 млн эўра[2].

Макрон быў чальцом Сацыялістычнай партыі з 2006 па 2009 год. Макрон быў прызначаны памочнікам па пытаньнях гаспадаркі пры першым урадзе Франсуа Алянда ў 2012 годзе. 26 жніўня 2014 году ён быў прызначаны міністрам гаспадаркі, прамысловасьці й лічбавых справаў у другім ўрадзе Мануэля Вальса. Падаў у адстаўку 30 жніўня 2016 году, каб пачаць удзел ў 2017 годзе ў прэзыдэнцкіх выбарах. У лістападзе 2016 году, Макрон заявіў, што будзе ўдзельнічаць у выбарах пад сьцягам грамады Наперад. Гэтая грамада па сваіх поглядах блізкая да сацыялістаў заснаваная ў красавіку 2016 годзе. Перамог на прэзыдэнцкіх выбарах 2017 году ў Францыі. Заступіў на пасаду 14 траўня 2017 году.

Выбары 2017[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Прэзыдэнцкія выбары ў Францыі 2017 году

Паводле апытаньня, праведзенага кампаніяй Ordoxa, Макрон павінен быў атрымаць перамогу ў першым туры[3][4]. Пад час выбараў Эманюэль Макрон у першым туры набраў 23,9% галасоў[5][6][7]. Кандыдаты, якія не прайшлі ў другі тур выбараў, падтрымалі кандыдатуру Макрона. Паводле апытаньня OpinonWay-RIPA, праведзенага он-лайн для Echoes і Radio Classique 28-30 красавіка, чакалася, што Макрон атрымае перамогу і ў другім туры выбараў[8]. Па выніках другога тура Эманюэль Макрон перамог набраўшы 66,06% і стаў самым маладым прэзыдэнтам Францыі і самым маладым кіраўніком Францыі пасьля Напалеона. Ён стаў першым чалавекам у гісторыі Пятай Рэспублікі, які перамог на прэзыдэнцкіх выбарах без дапамогі Сацыялістычнай партыі Францыі і прыхільнікаў галісцкай партыі. Старшыня партыі «Нацыянальны фронт» Марын Лё Пэн атрымала 33,94% галасоў выбаршчыкаў[9].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Emmanuel Macron n'est plus encarté au Parti socialiste (фр.) // Le Figaro / A. BrézetParis: Société du Figaro, 2015. — ISSN 0182-5852; 2496-8994
  2. ^ Emmanuel Macron (анг.). Britannica.com.
  3. ^ Соцопрос: На выборах во Франции Макрон опередит Ле Пен. Радио Польша (19 сакавіка 2017).
  4. ^ У другім туры Эмануэля Макрона падтрымаюць 64% выбарцаў, Марын Ле Пэн – толькі 36%. Хартыя’97 (20 сакавіка 2017).
  5. ^ Эммануэль Макрон і Марын Ле Пэн сталі ў галаве першага тура прэзідэнцкіх выбараў у Францыі, набраўшы 23,9% і 21,4% галасоў адпаведна кожны. Каго чакае прэзідэнцкі пост, вырашыцца ў другім туры выбараў, 7 траўня. Белсата (24 красавіка 2017).
  6. ^ Кандыдаты на пасаду прэзідэнта Францыі Эманюэль Макрон і Марын Ле Пэн лідзіруюць на выбарах // Новы час : газэта.
  7. ^ У першым туры прэзідэнцкіх выбараў у Францыі перамог Эмануэль Макрон. Эўрапейскае радыё для Беларусі. — Цэнтрыст Эмануэль Макрон перамог у першым туры выбараў прэзідэнта Францыі з 23,75% галасоў, лідар крайне правага "Нацыянальнага фронту" Марын Ле Пен атрымала 21,53%.
  8. ^ За Макрона на выбарах прэзідэнта Францыі гатовы прагаласаваць 61% французаў. Хартыя’97 (1 мая 2017).
  9. ^ Прэзідэнтам Францыі стаў Эмануэль Макрон. Беларускае Радыё Рацыя.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Эманюэль Макронсховішча мультымэдыйных матэрыялаў