Эмоцыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Эмо́цыя (ад лац. emoveo — здрыгваю, хвалюю) — эмацыянальны працэс сярэдняй працягласьці, які адлюстроўвае суб’ектыўнае ацэначнае меркаваньне да існых або магчымых сытуцыях. Эмоцыі адрозьніваюць ад афэктаў, пачуцьцяў і настрояў[1]. Пад эмоцыямі разумеюць працяглыя ў часе працэсы ўнутранай рэгуляцыі дзейнасьці чалавека альбо жывёлы, якія адлюстроўваюць сэнс (значэньне для працэсу ягонай жыцьцядзейнасьці), які маюць існуючыя ці магчымыя ў ягоным жыцьці сытуацыі. У чалавека эмоцыі спараджаюць перажываньні задавальненьня, незадавальненьня, страху, нясьмеласьці й гэтак далей, якія граюць ролю арыентыра суб’ектыўных сыгналаў. Спосабу ацаніць наяўнасьць суб’ектыўных перажываньняў (у выглядзе таго, што яны суб’ектыўныя) у жывёлаў навуковымі мэтадамі пакуль ня знойдзена. У гэтым кантэксьце важна разумець, што сама па сабе эмоцыя можа, але не абавязаная такое перажываньне спараджаць, і зводзіцца менавіта да працэсу ўнутранай рэгуляцыі дзейнасьці.

Эмоцыі эвалюцыйна разьвіліся з найпростых прыроджаных эмацыйных працэсаў, якія зводзяцца да арганічных, рухальных і сакраторных зьменаў, да значна больш складаных, якія страцілі інстынктыўную аснову працэсаў, якія маюць выразную прывязку да сытуацыі ў цэлым, то ёсьць выказваюць асабістае ацэначнае стаўленьне да наяўных альбо магчымым сытуацыях, да свайго ўдзелу ў іх. Адлюстраваньне эмоцыяў мае рысы сацыяльна фармаванай і зьменлівай зь цягам гісторыі мовы, што можна пабачыць з розных этнаграфічных апісаньняў. На карысьць гэтага погляду кажа таксама, напрыклад, своеасаблівая беднасьць мімікі ў сьляпых ад нараджэньня людзей[1].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Леонтьев Алексей Николаевич. Потребности, мотивы и эмоции (рас.) — Москва: 1971.