Эмпалі (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Эмпалі
Поўная назва Empoli Football Club SpA
Заснаваны 1920
Горад Эмпалі, Італія
Стадыён Карлё Кастэляні
Умяшчальнасьць: 16 800
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Сэрыя A
 · 2022—2023 14 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
empolifc.com (італ.)

«Э́мпалі» (па-італьянску: Empoli) — італьянскі футбольны клюб з гораду Эмпалі. Заснаваны ў 1920 годзе.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У жніўні 1920 году ў Эмпалі паўсталі адразу два клюбы, якія, аднак, пасьля ўдзелу ў турніры ў Сан-Мініята ўзьядналіся ў адзіны футбольны клюб. У наступным сэзоне клюб пасьля далучэньня да Італьянскай фэдэрацыі футболу, ратыфікаванага рэгіянальным Тасканскім камітэтам, быў улучаны да трэцяй лігі Тасканы, дзе каманда адразу дасягнула другога месца ў групе А[1]. У сэзоне 1922—1923 гадоў «Эмпалі» зноў спыніўся на другім радку ў групе А, прабіўшыся ў фінальны раўнд пасьля перамогі ў турніры плэй-оф, які ладзіўся ў Флярэнцыі. 15 красавіка 1923 году эмпалійцы выгулялі клюб «Пантэдэра» зь лікам 1:0. Сэзон завяршыўся трэцім месцам у фінальнай групе[1]. Наступныя тры сэзоны, з 1923 па 1926 гады, «Эмпалі» працягваў гуляць у Тасканскім трэцім дывізіёне. Затым, у сэзоне 1926—1927 гадоў, дружына здабыла перамогу ў сваім дывізіён і ўзяў удзел ў міжрэгіянальным фінале.

Да сярэдзіны 1930-х гадоў «Эмпалі» гуляў у розных лігах і часам сутыкаўся з эканамічнымі цяжкасьцямі. У сэзоне 1935—1936 гадоў у Сэрыі С клюб пасьля некалькіх матчаў быў вымушаны спыніць выступы, бо многія гульцы каманды былі прыцягнутыя ў войска. У наступным сэзоне «Эмпалі» аднавіў выступы, але гэтым разам у Тасканскае лізе, якая адразу ж скарылася клюбу. Эмпалійцы зноў трапілі ў Сэрыю С, дзе і выступалі да прыпыненьня футбольных спаборніцтваў праз Другую сусьветную вайну. 15 верасьня 1935 году «Эмпалі» дэбютаваў у розыгрышы Кубка Італіі, выгуляўшы ў хатнім матчы «Пантадэру» зь лікам 1:0. Па вайне клюб аднавіў сваю дзейнасьць і быў запрошаны ў Сэрыі Б. У гэтай лізе дружына правяла чатыры сэзоны запар, заняўшы ў сэзоне 1946—1947 гадоў ажно 3 радок. У гэты час асноўным колерам клюбу стаў сіні. Паводле вынікаў сэзону 1949—1950 гадоў «Эмпалі» страціў месца ў Сэрыі Б, апусьціўшыся ў Сэрыю С. Па шасьці сэзонаў, у выніку сваёй кволасьці тасканцы нават спусьціліся ў Сэрыю Д.

Клюб нават быў у кроку ад вылету ў рэгіянальную лігу, але здолеў захаваць сваё месца. На самым пачатку 1960-х гадоў «Эмпалі» вярнуўся ў Сэрыю С, але толькі на адзін сэзон. Наступнае вяртаньне адбылося у чэрвені 1963 году. Пасьля гэтага каманда 20 гадоў трымалася ў трэцім дывізіёне, дзе спаборнічала некалькі гадоў. Паводле вынікаў сэзону 1985—1986 гадоў «Эмпалі» атрымала падвышэньне ў Сэрыю А. Гуляючы свае першыя хатнія матчы ў элітным дывізіёне ў Флярэнцыі, дэбют «Эмпалі» ў Сэрыі А быў адзначаны перамогай над «Інтэрнацыянале» зь лікам 1:0. Дзякуючы выліку з «Удынэзэ» дзевяці пунктаў, эмпальцы пазьбеглі вылету, здабыўшы 23 пунктаў і забіўшы 13 галоў у 30 матчах. У наступным сэзоне ўжо «Эмпалі» атрымала пяць пунктаў штрафу, праз што клюб страціў месца ў Сэрыі А, не зважаючы на паляпшэньне гульні каманды. У 1989 годзе «Эмпалі» зноў апусьціўся ў Сэрыю C1.

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Актуальны на 11 лютага 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Італіі Бр Самуэле Пэрызан 1997
2 Сьцяг Грузіі Аб Саба Гаглічыдзэ 2004
3 Сьцяг Італіі Аб Джузэпэ Пэцэльля 1997
4 Сьцяг Польшчы Аб Сэбастыян Валюкевіч 2000
5 Сьцяг Італіі ПА Альбэрта Грасі 1995
7 Сьцяг Альбаніі Нап Стывэн Шпэндзі (ар. Чэзэна) 2003
8 Сьцяг Украіны ПА Віктар Каваленка (ар. Аталянта) 1996
9 Сьцяг Італіі Нап Франчэска Капута 1987
10 Сьцяг Сэнэгалу Нап Мбай Ньянг 1994
11 Сьцяг Ганы Нап Эмануэл Г’ясі 1994
13 Сьцяг Новай Зэляндыі Аб Лібэрата Какачэ 2000
16 Сьцяг Італіі ПА Люка Бэлярдынэльлі 2001
17 Сьцяг Італіі Нап Альбэрта Чэры (ар. Кома) 1996
18 Сьцяг Румыніі ПА Рэзван Марын (ар. Кальяры) 1996
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
19 Сьцяг Польшчы Аб Барташ Бэрашынскі (ар. Сампдорыя) 1992
20 Сьцяг Італіі Нап Матэо Канчэліеры (ар. Ляцыё) 2002
21 Сьцяг Італіі ПА Якапа Фацыні 2003
23 Сьцяг Італіі Нап Матыя Дэстра 1991
24 Сьцяг Нігерыі Аб Тайран Эбуэгі 1995
25 Сьцяг Італіі Бр Элія Капрыле (ар. Напалі) 2001
27 Сьцяг Польшчы ПА Шыман Журкоўскі (ар. Спэцыя) 1997
28 Сьцяг Італіі Нап Нікалё Камб’ягі (ар. Аталянта) 2000
29 Сьцяг Марока ПА Юсэф Малег (ар. Леччэ) 1998
30 Сьцяг Італіі ПА Сымонэ Бастоні (ар. Спэцыя) 1996
33 Сьцяг Італіі Аб Сэбастыяна Люпэрта (капітан) 1996
34 Сьцяг Альбаніі Аб Ардыян Ісмайлі 1996
99 Сьцяг Альбаніі Бр Этрыт Бэрыша 1989
Сьцяг Італіі Аб Лярэнца Танэльлі 1990

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б «1920—1929». Empoli Calcio.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]