Эмэрык Чапскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Эмэрык Чапскі
Emeryk Hutten Czapski.jpg
Род дзейнасьці дзяржаўны дзяяч, калекцыянэр, нумізмат
Дата нараджэньня 17 лістапада 1828
Месца нараджэньня Станькава, Стаўпецкі павет, Менская губэрня
Дата сьмерці 4 студзеня 1897
Месца сьмерці Кракаў, Аўстра-Вугоршчына

Граф Эмэрык Захары Мікалай Севярын фон Гутэн-Чапскі (17 лістапада 1828 — 4 студзеня 1897) — дзяржаўны дзяяч, калекцыянэр, нумізмат.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў вёсцы Станькава Стаўпецкага павету (цяпер Койданаўскі раён) у сям’і Караля Чапскага і Фабіяны Абуховіч. Род Чапскіх гербу «Ляліва» паходзіў з г. зв. Каралеўскай Прусіі. У выніку шлюбу апошняга хелмінскага ваяводы Францішка Станіслава Косткі Чапскага і Веранікі Радзівіл Чапскія атрымалі частку земляў Радзівілаў у Беларусі і на Валыні. Так адна з галінаў Чапскіх, стаўшая найбагацейшай у родзе апынулася ў Беларусі.

У Расейскай імпэрыі права карыстацца прыдомкам Гутэн і графскім тытулам (нададзеным у Каралеўскай Прусіі) Эмэрык Чапскі дамогся толькі ў 1874 годзе.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скончыў Віленскую гімназію, Маскоўскі ўнівэрсытэт.

Удзельнік Крымскай вайны (18531856). З 1863 году віцэ-губэрнатар Ноўгараду, з 1865 — віцэ-губэрнатар Пецярбурскай губэрні, з 1875 — дырэктар Ляснога дэпартамэнту Міністэрства дзяржаўнай маёмасьці Расеі.

У 18791894 гадах жыў у радавым маёнтку Станькава, дзе заснаваў музэй, сабраў калекцыі — нумізматычную, археалягічную, іконаграфічную, мастацкіх карцін, малюнкаў, гравюр, зброі, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. У яго бібліятэцы (каля 20 тысяч тамоў) былі рэдкія кнігі (Берасьцейская Біблія 1563, кнігі з аўтографамі Адама Міцкевіча, Яўстаха Тышкевіча, Аляксандра Ельскага), калекцыі рукапісаў (аўтографы Станіслава Манюшкі, Юльяна Нямцэвіча, Антонія Адынца). У 1894 частка калекцыі была перавезеная ў Кракаў, дзе склала аснову музэя імя Чапскага.

Памёр у Кракаве, дзе і быў пахаваны на Ракавіцкіх могілках. Аляксандар Ельскі прысьвяціў Чапскаму брашуру-нэкралёг (1896).

Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Удельные, великокняжеские и царские деньги Древней России, Ст. Петербург, 1875
  • Catalogue de la collection des médailles et monnaies polonaises, tom 1 — 5, Kraków 1871—1916 (2-е выд., 1957)
  • Spis rycin przedstawiających portrety przeważnie polskich osobistości, Kraków 1901
  • Przewodnik po Muzeum hrabiego Emeryka Hutten-Czapskiego, Kraków 1902

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]